Зборная Бразіліі здабыла валявую перамогу над Японіяй і выйшла ў 1/8 фіналу мундыялю
Зборная Бразіліі выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе 2026 года, перамогшы каманду Японіі з лікам 2:1.

Фота: AP Photo/David J. Phillip
Японскія футбалісты адкрылі лік на 29‑й хвіліне дзякуючы голу Кайсю Сана. У другім тайме Каземіра аднавіў раўнавагу, забіўшы на 56‑й хвіліне. А перамогу бразільцам прынёс Габрыэл Марцінэлі, які вызначыўся ўжо ў кампенсаваны час — на 90+ 6‑й хвіліне.
У матчы за выхад у чвэрцьфінал зборная Бразіліі сустрэнецца з пераможцам пары Кот-д'Івуар — Нарвегія.
Раней пасля перамогі над зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў 1/8 фінала чэмпіянату свету выйшла зборная Канады.
Чэмпіянат свету па футболе 2026 года праходзіць у ЗША, Канадзе і Мексіцы з 11 чэрвеня па 19 ліпеня. Дзейным чэмпіёнам свету застаецца зборная Аргенціны.
Да фінала чэмпіяната свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст. Браць квіткі можна ўжо зараз
Зборная Канады выйшла ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе
Вызначыліся ўсе пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе
Месі забіў шосты мяч на гэтым чэмпіянаце свету і 19‑ы ў гісторыі ўсіх мундыяляў
Каментары
Нават японцы, во, з сваім звыклым антыфутболам, тым ня менш, ледзьве не спынілі такога суперніка.
Сістэмна ў Марыясу не было адказу, апасля таго як недзе праз 60-65 хвілін японцы стаміліся і іх высокі прэсінг пачаў знікаць (немагчыма лепшых гульцоў свету прэсаваць 90 хвілін, ужо пісаў аб гэтым)...
Ён зрабіў 2 замены ў відавочных праблемных зонах, але Танака здаецца перастараўся бегаць нібы ашалелы, каб не дазволіць свабоднага прастору бразільцам анідзе, і ўрэшце памыліўся як раз ля сваёй штрафной плошчы.
Назвать одну из самых вышколенных команд "антифутболом", это такое себе заявление. Все клубы, у кого нет бесконечных денег, стремятся играть в такой "антифутбол".