Спорт44

Вызначыліся ўсе пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе

Групавы турнір скончыўся толькі што, а плэй-оф стартуе ўжо сёння вечарам.

Фота: Jay Biggerstaff / Getty Images

На чэмпіянаце свету скончылася групавая стадыя.

Аргенціна выйграла ў Іарданіі 3:1. Месі выйшаў на замену ў другім тайме і са штрафнога забіў свой шосты гол на гэтым мундыялі.

Увогуле на шасці чэмпіянатах свету ў Ліянеля — 19 галоў. Яшчэ ў панядзелак ён пабіў рэкорд Міраслава Клозэ, у якога было 16 мячоў.

Алжыр і Аўстрыя згулялі сёння ўнічыю 3:3.

Аргенціна — 9, Аўстрыя — 4, Алжыр — 4, Іарданія — 0.

Аргенціна выйшла ў плэй-оф з першага месца, Аўстрыя з другога, Алжыр з трэцяга.

Матчы 1/16 фіналу стартуюць ужо сёння матчам Канада — Паўднёвая Афрыка (пачатак а 22-й).

Потым:

Бразілія — Японія (панядзелак, 20:00)

Германія — Парагвай (панядзелак, 23:30);

Нідэрланды — Марока (аўторак, 04:00)

Кот д'Івуар — Нарвегія (аўторак, 20:00) 

Францыя — Швецыя (серада, 00:00)

Мексіка — Эквадор (серада, 04:00)

Англія — ДР Конга (серада, 20:00)

Бельгія — Сенегал (серада, 23:00)

ЗША — Боснія і Герцагавіна (чацвер, 03:00)

Іспанія — Аўстрыя (чацвер, 22:00)

Партугалія — Харватыя (пятніца, 02:00)

Швейцарыя — Алжыр (пятніца, 06:00)

Аўстралія — Егіпет (пятніца, 21:00)

Аргенціна — Каба-Вердэ (субота, 01:00)

Калумбія — Гана (субота, 04:30).

Fifa.com

Матчы 1/8 фіналу пройдуць з 4 па 7 ліпеня, чвэрцьфіналы з 9 па 12 ліпеня.

Паўфіналы 14 і 15 ліпеня, матч за трэцяе месца — 18 ліпеня, фінал — 19 ліпеня.

Каментары4

  • Жвір
    28.06.2026
    Уругвай, або Шатляндыя, куды больш клясныя, цікавыя каманды, але, нажаль, яны едуць дамоў. Будзем дзівіцца на Каба-Вэрдэ, Конга, ды ПАР. :)
  • 20 год у афсайдзе
    28.06.2026
    Толькі 2 цікавыя пары (Японія-Бразілія і Партугалія-Харватыя) для прагляду з 3-х краін, вось што бывае, калі прыдумываеш дадатковы этап.
  • Жвір
    28.06.2026
    20 год у афсайдзе, ну, чаму ж ? Як для мяне дык такіх больш:
    Германія — Парагвай
    Нідэрланды — Марока
    Кот д'Івуар — Нарвегія
    Францыя — Швецыя
    Мексіка — Эквадор
    Іспанія — Аўстрыя

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала21

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў2

Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну2

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа2

Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч2

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала21

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць