Спорт55

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу

Зборная Нідэрландаў выбыла з чэмпіянату свету — 2026 ужо на стадыі 1/16 фіналу. Каманда саступіла Марока ў серыі пасляматчавых пенальці.

Кодзі Гакпа адкрыў лік у сустрэчы з Марока, але каманда не змагла перамагчы, фота fifa.com

Такі вынік цяжка назваць сенсацыяй: мараканцы займаюць вышэйшае месца ў рэйтынгу ФІФА і амаль не саступалі нідэрландцам ні паводле ацэнак Opta, ні паводле каэфіцыентаў букмекераў. Але ўсё роўна гэта выглядае несправядліва ў дачыненні да каманды Роналда Кумана, бо яна зноў пакінула чэмпіянат свету, не прайграўшы ніводнага матча ў гульнявы час, піша sports.ru.

Пачынаючы з фіналу ЧС-2010, Нідэрланды ні разу не саступілі ні ў асноўны, ні ў дадатковы час. Гэтая серыя ўжо налічвае 16 матчаў — абсалютны рэкорд турніру.

Папярэдняе дасягненне належала Бразіліі Пеле — 13 матчаў без паражэнняў у 1958—1966 гадах. Парадокс у тым, што бразільцы за гэты перыяд двойчы сталі чэмпіёнамі свету, а Нідэрланды з 2010 года нават не дайшлі да фіналу.

Найлепшы вынік — бронзавыя медалі ў 2014 годзе. Чэмпіянат свету 2018 года яны ўвогуле прапусцілі.

Калі ж улічваць толькі асноўны час, серыя яшчэ даўжэйшая. Апошні раз Нідэрланды прайгралі на чэмпіянаце свету 20 гадоў таму — 0:1 Партугаліі ў легендарным матчы, які ўвайшоў у гісторыю дзякуючы 16 жоўтым і чатыром чырвоным карткам.

Адсюль вынікае яшчэ адзін несуцяшальны рэкорд. Нідэрланды — першая зборная ў гісторыі, якая чатыры разы запар выбыла з чэмпіянату свету, не прайграўшы ніводнага матча.

Акрамя таго, гэта адзіная каманда, якая мае серыю з 23 матчаў без паражэнняў на чэмпіянатах свету і пры гэтым не заваявала ніводнага тытула.

Пасляматчавыя пенальці — асобная гісторыя. З пяці серый на турніры нідэрландцы прайгралі чатыры. Адзіная перамога была ў чвэрцьфінале ЧС-2014 супраць Коста-Рыкі. Усё астатняе — расчараванне:

  • 1998 — паражэнне ад Бразіліі ў паўфінале (1:1, 2:4 па пенальці);
  • 2014 — паражэнне ад Аргенціны ў паўфінале (0:0, 2:4 па пенальці);
  • 2022 — паражэнне ад Аргенціны ў чвэрцьфінале (2:2, 3:4 па пенальці);
  • 2026 — паражэнне ад Марока ў 1/16 фіналу (1:1, 2:3 па пенальці).

Па колькасці паражэнняў у серыях пенальці Нідэрланды дагналі Іспанію — у абедзвюх зборных цяпер па чатыры такія няўдачы. У Францыі, Італіі і Англіі — па тры.

На чэмпіянат свету ў Паўночнай Амерыцы Нідэрланды ехалі восьмымі фаварытамі на золата і другімі сярод зборных, якія яшчэ ніколі не выйгравалі мундыяль. Вышэй ацэньваліся толькі шанцы Партугаліі.

Вынік:

  • — Першае месца ў групе — 53%
  • — Выхад у плэй-оф — 88%
  • — Выхад у 1/8 фіналу — 55%
  • — Выхад у 1/4 фіналу — 35%
  • — Чэмпіёнскі тытул — 5%

Прагнозы спраўджваліся роўна да таго моманту, пакуль не пачалося самае галоўнае. Магчыма, на наступным чэмпіянаце свету Нідэрланды нарэшце прайграюць матч — і стануць чэмпіёнамі?

Каментары5

  • Фан
    30.06.2026
    Фаны у́ Нідэрляндау́ 👍 супер
  • 20 год у афсайдзе
    30.06.2026
    Cамервіл мусіў стаць новай суперзоркай, але не забіў рашаючы пенальці. Планіда, ну, як ён "знік" у рашаючай гульні Лідса з Саутгемптанам 2 гады таму.

    Наогул, нізкая якасць пенальці - 4 штукі прамазалі міма брамкі ў гэтай серыі - паказвае як дэградуюць killer instinct на карысць інтэнсіўнасці і тэхнічнасці ў сучасным сістэмным футболе, што і крытыкуюць заўзятары твітамі аб тым, што футбол ужо не той.
  • Gute
    30.06.2026
    Прайгралі ня толькі Нідэрланды. Прайграў і той немец які рабіў прагнозы на каманду якая стане ЧС. Бо ен казаў што на гэтым чэмпіянаце будуць Нідэрланды.
    А тое што гэтая зборная маючы выдатных гульцоў доўгі час паказвае добрую гульню ў групе, а праіграе па ходу плэй офф сведчыць статыстыка.

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць29

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з раніцы ўжо амаль +27°С

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы15

Рыбакоў у ААН назваў украінскім беспілотнік, які ўдарыў па аўтобусе ў Бранскай вобласці15

Галкіпер Парагвая прадаў сваю форму з-за хваробы сына, а цяпер выбіў Германію і свайго куміра з чэмпіянату свету1

Марока прабілася ў 1/8 фіналу, у серыі пенальці абыграўшы Нідэрланды1

Загадкавая паталогія зубоў, якая закранае мільёны дзяцей1

«З Бандэрай Украіну ў ЕС не прымуць»: у Польшчы прыгразілі блакаваць шлях Украіны ў Еўрасаюз30

Калеснікава стала стыпендыяткай праграмы Кісінджэра ў Інстытуце Маккейна ў Арызоне21

Першая мегасенсацыя на чэмпіянаце: Германія вылецела ўжо ў 1/16 ад сціплага Парагвая6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць29

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць