Грамадства2222

У Беларусі ствараюць Акадэмію нацыянальнай адукацыі

У Беларусі будзе створана Акадэмія нацыянальнай адукацыі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. Новая ўстанова з'явіцца ў выніку рэарганізацыі Акадэміі адукацыі.

Будынак Акадэміі адукацыі на вуліцы Някрасава ў Мінску. Фота: «Яндэкс-Карты»

Да ранейшай Акадэміі адукацыі будуць далучаныя Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі і Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, Акадэмія нацыянальнай адукацыі будзе займацца навукова-метадычным суправаджэннем усіх узроўняў адукацыі — ад дашкольнай да вышэйшай, а таксама сістэмай дадатковай адукацыі дзяцей, моладзі і дарослых.

Акрамя таго, новая структура будзе адказваць за павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку педагагічных работнікаў.

Каментары22

  • Ае
    29.06.2026
    Хіба на кітайскай мове?
  • Для якой нацыі кадры будуць рыхтаваць?
    29.06.2026
    На якой мове будзе навучанне ў Акадэміі нацыянальнай адукацыі? На ненацыянальнай?
  • Нацыянальная адукацыя павінна быць па-беларуску
    29.06.2026
    нацыянальнай , калі адукацыя будзе па-расейску, са стажыроўкамі ў Расеі, то адна толькі назва будзе "нацыянальная". А па факце...

Цяпер чытаюць

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка24

Палітвязень ажаніўся з каханай па перапісцы — развяліся праз два месяцы на волі6

Ціманоўская расказала, што атрымлівае ў Варшаве як спартоўка 700 еўра ў месяц12

Момант падзення беспілотніка на прыватны дом у падмаскоўным Ягор’еўску16

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў3

Культ Святога Себасцьяна. Як жорстка закатаваны раннехрысціянскі святы стаў гей-іконай14

У Мінску паставілі зарадкі для электракараў, якія перадаюць даныя пра парушэнні ў ДАІ

«І вось я ўжо страчваю прытомнасць на ўнітазе»1

На Свіцязі ратавальнікі дасталі мужчыну са дна возера і выратавалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць