Спорт

Выхаванец «Аякса» перайшоў у «МЛ Віцебск»

Чэмпіён Беларусі па футболе падпісаў кантракт з 24‑гадовым паўабаронцам з Нідэрландаў Дэнільё Клеанізэ, піша football.by.

Апошнім клубам футбаліста быў «Валвейк» з другога дывізіёна чэмпіянату Нідэрландаў. У яго складзе гулец правёў 98 матчаў, забіў 10 галоў і аддаў 15 выніковых перадач, у тым ліку 32 паядынкі ў мінулым сезоне, у якіх адзначыўся 7 галамі і 8 асістамі.

Клеанізэ гуляў за моладзевую каманду «Аякса», «АЗ Алкмаара». 

Клеанізэ таксама мае досвед выступленняў у вышэйшым дывізіёне «Нідэрландаў» за «Твэнтэ» і той жа «Валвейк» (89 матчаў, 3 галы і 7 галявых перадач), а таксама ў італьянскай Серыі А ў складзе «Джэноа», дзе правёў 5 матчаў, таксама гуляў за яе маладзёжку.

На наступным тыдні «МЛ Віцебск» стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Супернікам у першым раўндзе будзе румынская «Універсітаця» з Краёвы. 8 ліпеня пройдзе гульня на нейтральным полі ў Венгрыі, 15 ліпеня — матч у Румыніі.

Калі «МЛ Віцебск» адолее «Універсітацю», то ў другім раўндзе згуляе з пераможцам пары «Борац» (Боснія) — «Леўскі» (Балгарыя), а калі прайграе румынам, то працягне барацьбу ў Лізе канферэнцый і згуляе з няўдачнікам пары «Кайрат» (Казахстан) — «Суцьеска» (Чарнагорыя).

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць