Грамадства88

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка

Драўляны дом у Рагачове, дзе бываў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч, стаіць закінутым. Улады ўжо сем гадоў як абяцалі там музей. Беларуска Юлія, якая нядаўна пабывала там, была ўражаная занядбанасцю дома. Але дзяўчына дакладна не чакала, што пасля гэтага паста трапіць пад камбайн дзяржаўнай прапаганды.

Пост Юліі паглядзелі больш за паўмільёна разоў, пад ім 1,5 тысячы каментароў, большасць — абураных.

Адказваць усім ім прызначылі Ірыну Палубец, былую галоўную рэдактарку буда-кашалёўскай раённай газеты «Авангард», а цяпер карэспандэнтку абласной дзяржаўнай газеты «Гомельская праўда», уладальніцу прэмій «Залатое пяро» і «Залатая Ліцера».

Ірына Палубец

Палубец як дасведчаны прапагандыст пачала з галоўнага. «Што стаіць за скандалам вакол дома ў Рагачове, у якім любіў пагасцяваць Караткевіч» — так азагаловіла яна матэрыял. Маўляў тут «паднялі хвалю» — «ёсць усе падставы меркаваць, што пусцілі яе не выпадкова».

«Разбяром у дэталях, каму і навошта гэта трэба», — абяцае разабрацца яна.

«На першы погляд гэта радавая гісторыя пра захаванне культурнай спадчыны, але нешта падказвае: перад намі спланаваная кампанія з палітычным падтэкстам», — разабралася яна.

Палубец расказвае, што рэзанансны пост з’явіўся ў «мамскім» блогу ў інстаграме — «не зусім тыповы для падобнай аўдыторыі пост», — намякае яна.

«Мінчанка, у якой больш за адзінаццаць тысяч падпісчыкаў, размясціла відэа дома ў Рагачове, у якім любіў гасцяваць Уладзімір Караткевіч, абурылася запусценнем і выказала занепакоенасць тым, што будынак разбураецца, а шматгадовыя спробы мясцовых жыхароў дабіцца стварэння музея не прыносяць выніку. Быццам бы ўсё правільна. Баліць душа ў добрага чалавека за Айчыну. Проста крык неабыякавай жанчыны, — расказвае Палубец і адкрывае іншы бок: —

але гісторыя аказалася з палітычным душком».

Аказалася, што пакуль дзяржаўныя медыя маўчалі пра занядбаны дом класіка, ужо на наступны дзень незалежныя СМІ растыражавалі пост.

Сітуацыя абурыла людзей. Абурэнне людзей абурыла Палубец.

«Услед за гэтым рушыў разгон інфармацыйнай хвалі ў каментарыях з кардынальнай падменай парадку дня. І вось ужо абмяркоўваюць не дом, а «злачынны рэжым», не класіка ўспамінаюць, а спрабуюць убіць клін паміж брацкімі народамі. Зазірніце ў каментарыі. Гэта ўжо не дыскусіі пра захаванне спадчыны. Гэта адкрыты фарш. Праклёны ў адрас дзяржавы, якая нібыта мэтанакіравана знішчае беларускую гісторыю, русафобскія выказванні, моўнае пытанне, енкі пра тое, што занадта шмат у нас помнікаў Вялікай Айчыннай вайне», — шакаваная Палубец «гэтым адкрытым фаршам».

«Страсці ў каментарыях кіпяць такія, быццам гаворка ідзе пра перадзел сфер уплыву за Армузскі праліў. Уласна, так яно і ёсць. Толькі ваююць не за нафту, не за газ, не за лагістычныя калідоры — ваююць за розумы», — дэманструе Палубец, што не дарма авалодала «Залатой Літарай».

Палубец прыходзіць да адназначнай высновы, што «імя Караткевіча тут толькі інструмент у чыіхсьці брудных руках, дубіна ў палітычных бойках».

Яна піша, што «класіка ў гэтым сэнсе шкада». «І дом шкада. І рагачоўцаў таксама шкада, бо яны мараць пра музей. Мараць і не бачаць, што плот пакасіўся».

А вось дзяўчыну, што не прайшла ціхенька моўчкі міма занядбанага дома пісьменніка, Палубец не шкада.

«А што датычыцца гэтай блогеркі, то тут сама вінавата. Пост «выстраліў» неадназначна. Як кажуць, сардэчна запрашаем у свет інфармацыйных войнаў, мамачка», — піша буда-кашалёўскае залатое пяро.

Рэзюмуе Палубец гісторыю зусім нечакана, але па-майстэрску.

«Дык каму выгадная гэтая свістапляска? Адказ, як заўсёды, ляжыць на паверхні. Тым, хто не зацікаўлены ў моцнай, суверэннай Беларусі, хто не хоча, каб беларусы і рускія памяталі, колькі агульнай крыві праліта за гэтую зямлю. Тым, хто спіць і бачыць, як бы раскачаць сітуацыю, перафарматаваць гістарычную памяць цэлага народа, замяніўшы яе сурагатам мясцовых крыўд», — перакананая яна.

Каментары8

  • Вольга
    30.06.2026
    Пяро дакладна не было залатым - узровень адказу - нулявы, як і ўся лукапрапаганда.
  • 1
    30.06.2026
    Гэта не залатое пяро, гэта зламаны аловак
  • Аёй
    30.06.2026
    А дзе ўсе тыя хто абараняў рэжым лукашэнкі пад іншым артукалам, дзе украінскі вайсковы заяўляў, што калі лукашэнкаўскі рэжым пагодзіцца на патрабаванні крамля ўступіць наўпрост у вайну, то ў адказ прыляціць.

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы7

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо ў найбліжэйшы час з'явяцца крыптабанкі1

У Расіі вынесены першы прысуд за «рух ЛГБТ»: супрацоўнікі клуба атрымалі ад 2 да 7 гадоў калоніі5

Яхту Пуціна заўважылі ля берагоў Даніі12

Беларуска падпаліла ўласны балкон дзеля барацьбы з насякомымі3

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею2

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С10

Паветраныя сілы ЗСУ пра рэтранслятары ў Беларусі: Цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары2

Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы1

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы7

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць