Экстрэмальны лайфхак па барацьбе з балконнымі шкоднікамі 62‑гадовая жыхарка Магілёва знайшла ў інтэрнэце і вырашыла выкарыстаць яго. Падрабязнасці расказалі ў МНС.
Пенсіянерка знайшла ў сеціве параду па дэзінсекцыі і вырашыла выпрабаваць яе на практыцы.
Жанчына шчодра апрацавала драўляныя сцены свайго балкона ацэтонам, пасля чаго балкон падпаліла. Пары лёгкаўзгаральнай вадкасці імгненна ўспыхнулі, абпаліўшы не толькі драўляную ашалёўку, але і гаспадыню.
Здарэнне адбылося ўвечары 27 чэрвеня, аднак пацярпелая не стала адразу выклікаць хуткую дапамогу. У бальніцу яна патрапіла толькі на наступны дзень, калі яе ў жахлівым стане знайшла дачка, якая зайшла да маці.
Падраздзяленні МНС не выклікалі — агонь згас сам, знішчыўшы аздабленне балкона.
Каментары
А ў наш час любы колешні балван, з адной звілінай у галаве, можа аб'явіць сябе блогерам і даваць усім "разумныя" парады.
Вось на адзін з такіх саветаў-парад і трапіла бедная жанчынка.