Выручка трох найбуйнейшых беларускіх ІТ-бізнэсаў у Літве ўпала ў 2025
Больш чым на 8% па выніках 2025 года скарацілася сукупная выручка тэхналагічных бізнэсаў з беларускім капіталам у Літве. Прасела ўся тройка лідараў — EPAM sistemos, Wargaming Vilnius і Yukon Advanced Optics Worldwide, прыводзіць статыстыку эканамічны журналіст Вадзім Сяховіч.

Беларускі тэхналагічны сектар у Літве — IT, хардвер (выраб матэрыяльных кампанентаў) і e-commerce — зарабіў у 2025 годзе каля 440 млн еўра выручкі. Гэта прыкладна на 8% менш, чым было годам раней (480 млн еўра). Галоўныя прычыны мінусу — падзенне продажаў у ключавых гульцоў і паступовая рэлакацыя асобных бізнэсаў з Літвы. Як гэта, напрыклад, адбылося з мясцовым офісам Flatlogic.
Тым не менш, менавіта тэхналагічны сектар па-ранейшаму генеруе асноўныя аб’ёмы продажаў беларускага бізнэсу ў эканоміцы Літвы.
Паводле ацэнак Сяховіча, доля тэхналагічнага сектара ў сукупнай выручцы па выніках 2025 года склала каля 45%. У сваю чаргу ў яго структуры галоўны ўклад у IT са звыш 75% у агульнай суме. Далей ідзе хардвер з 23%. І астатняе прыпадае на некалькі кампаній e-commerce на чале з літоўскім філіялам аператара паліўных карт групы кампаній Е100.
Топ-25 тэхналагічных бізнэсаў беларусаў у Літве па выніках 2025 года
| Месца | Назва кампаніі | Выручка ў 2025, млн еўра | Выручка ў 2024, млн еўра |
|---|---|---|---|
| 1 | EPAM Sistemos | 85,6 | 94,3 |
| 2 | Wargaming Vilnius | 81,2 | 83,5 |
| 3 | Yukon Advanced Optics Worldwide | 60,2 | 91,6 |
| 4 | Gurtam | 43,8 | 40,2 |
| 5 | Andersen Soft | 35,8 | 38,6 |
| 6 | Flo Health LTU | 22,5 | 22,4 |
| 7 | Linev Systems EU | 11,7 | 12,3 |
| 8 | Vention Development | 9,6 | 11,3 |
| 9 | I-Photonics | 7,9 | 4,0 |
| 10 | Coherent Solutions | 7,3 | 8,2 |
| 11 | Innowise | 7,3 | 7,3 |
| 12 | Belka Games LT | 6,5 | 7,0 |
| 13 | Virpil | 5,9 | 7,5 |
| 14 | SoftTeco LT | 5,8 | 3,1 |
| 15 | Polimaster Europe | 5,2 | 3,4 |
| 16 | Akveo Baltic | 4,8 | 5,0 |
| 17 | ST Apps | 4,2 | 8,3 |
| 18 | Altabel Group | 4,0 | 3,1 |
| 19 | IBA Lithuania | 3,5 | 4,8 |
| 20 | NTLab | 3,4 | 3,6 |
| 21 | E100 LT | 3,2 | 2,2 |
| 22 | Aristek Systems Baltic | 3,0 | 2,7 |
| 23 | EssentOptics Europe | 2,4 | 2,1 |
| 24 | Attico International | 2,4 | 2,4 |
| 25 | SaM Solutions | 2,4 | 2,6 |
Каментары