Аўто99

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам

Першыя машыны пакажуць 3 ліпеня падчас праўладнага аўтапрабегу, прысвечанага Дню Незалежнасці.

У Беларусі з’явілася спецыяльная серыя электрамабіляў Dongfeng BOX — у колерах беларускага сцяга і з залатым арнаментам, нанесеным на капот і дах, паведамляе «Анлайнер».

Першыя машыны пакажуць 3 ліпеня падчас праўладнага аўтапрабегу, прысвечанага Дню Незалежнасці. Калона накіруецца да плошчы Перамогі, дзе пройдзе цырымонія ўскладання кветак.

Спецсерыя ўключае дзве версіі — у насычаным чырвоным і цёмна-зялёным колерах. У абодвух аўтамабіляў белы дах.

За аснову ўзяты гарадскі электрамабіль Dongfeng BOX. Ён аснашчаны электраматорам магутнасцю 95 к. с., батарэяй ёмістасцю 43,89 кВт·г і, паводле заявы вытворцы, здольны праехаць да 430 кіламетраў на адным зарадзе па цыкле CLTC.

У аснашчэнне мадэлі ўваходзяць мультымедыйная сістэма з 12,8‑цалевым экранам, бесправадная зарадка для смартфона, крэсла кіроўцы з электрапрывадам, памяццю, падагрэвам і вентыляцыяй, а таксама набор электронных асістэнтаў. Сярод іх — адаптыўны круіз-кантроль, сістэма аўтаматычнай паркоўкі, кругавы агляд, утрыманне ў паласе, аўтаматычнае экстраннае тармажэнне і распазнаванне дарожных знакаў.

У кампаніі паведамілі, што аўтамабілі са спецыяльнай серыі будуць даступныя для куплі пасля 3 ліпеня. Кошт версіі з нацыянальным арнаментам складзе столькі ж, колькі каштуе стандартны Dongfeng BOX.

Каментары9

  • сцёб ад новых старэйшых братоў
    03.07.2026
    Dongfeng Horizont. З беларускага - толькі налепка made in China.
  • .
    03.07.2026
    Пасля 2020-га баяцца аўтэнтычнага ахоўнага арнаменту, які чырвоны на белым, і прыдумваюць розныя камбінацыі і "інавацыі" з блакітным, залатым, зялёным колерамі і г.д.
    Чырвоны на белым не было адзіным спалучэннем, выкарыстоўваўся і чорны, і шматкаляровыя камбінацыі на паясах, посцілках, але зараз менавіта прыдумваюць новае, не абапіраючыся на традыцыі, без душы.
    Адзіная прыемная рэч - арнамент захоўвае прывабнасць і моду.
  • Big Dong
    03.07.2026
    Новыя бацькамабілі. Майбах на сметнік

Цяпер чытаюць

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны2

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Белгарад амаль цалкам абясточаны пасля ракетнага ўдару4

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне28

У Санкт-Пецярбургу быў атакаваны нафтавы тэрмінал

Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі ажаніліся4

«Нармалізуе савецкую ваенную эстэтыку»: брытанскія палітыкі заклікаюць прыбраць «Машу і Мядзведзя» са стрымінгавых сэрвісаў5

Лукашэнка павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці і 250‑годдзем ЗША2

Як Шатландыя змагла пазбавіцца рэпутацыі самай бандыцкай краіны Еўропы6

Іспанія — Партугалія, Бразілія — Нарвегія — усе пары 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе1

За хвіліну да серыі пенальці трэнер аўстралійцаў замяніў галкіпера. Дапамагло?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны2

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць