Грамадства44

Трамп павіншаваў Лукашэнку з Днём незалежнасці

«Спадзяюся на сустрэчу з вамі ў будучыні», — гаворыцца ў паведамленні.

Фота: Win McNamee / Getty Images

Аляксандр Лукашэнка ў Дзень незалежнасці атрымаў віншаванні ад розных кіраўнікоў краін. Сярод іх і Дональд Трамп.

«Ад імя Злучаных Штатаў Амерыкі я віншую народ Беларусі са святкаваннем Дня рэспублікі 3 ліпеня. Гэты дзень прысвечаны вызваленню Мінска ад нацысцкай акупацыі і назаўжды застанецца напамінам пра барацьбу беларускага народа за свабоду. Вам і народу Беларусі я перадаю свае шчырыя пажаданні мірнага і квітнеючага года і спадзяюся на сустрэчу з вамі ў будучыні», — цытуе віншаванне Трампа БелТА.

Свае віншаванні даслалі таксама Уладзімір Пуцін, Сі Дзіньпін і іншыя.

Каментары4

  • Biela Rus'
    03.07.2026
    спадзяюся на сустрэчу з вамі ў будучыні
    ===
    сустрэчу, як з Мадура?))
  • Стратэгічны дыялёг
    03.07.2026
    А нашу Марылю Мачаду павіншаваў са святкаваннем Тутакі?
  • Украінскі аглядальнік
    03.07.2026
    Было б цікава паслухаць на гэты конт першага і галоўнага прыхільніка Трампа сярод беларусаў - Св. Зянона Пазьняка.
    Дата абраная Трампам не 25 жніўня і нават не 27 ліпеня, не кажам ужо пра 25 сакавіка, а 3 ліпеня - чыста савецкі позірк на так званую незалежнасць Беларусі. Выпадковасць ? Не, наўмысная акцыя Трампа супраць заслугаў таго ж самаго Пазьняка і яго пакалення перад беларускай дзяржаўнасцю.
    Але штосці пераконвае, што Пазьняк сціпла прамаўчыць пра гэтую акцыю сёлетняй амерыканскай адміністрацыі. Бо ягоная, Пазьняка, любоў да Трампа бязмежная і адназначная. І не Трамп, па Пазьняку, будзе ў гэтым пляўку ЗША на сапраўдныя даты незалежнасці Беларусі вінаваты, а "нехта з ягонага атачэння." Зянон непахісны ў сваіх поглядах на Трампа і верыць, што Трамп - "месія" сучаснага свету, а таму ўсё ён робіць правільна.
    Быў Зянон, да здуўся прама на вачах ...

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей14

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Трох пацярпелых у выніку інцыдэнту з аўтобусам на Браншчыне адпусцілі з бальніцы дахаты

Расіяне сталі масава шукаць прысадкі для паляпшэння якасці бензіну7

Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»5

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію12

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей14

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць