Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы, якая згубіла дакументы на Мальце, расказала, як змагла вярнуцца дадому
Гэта аказалася не так проста.

Беларуска Кацярына засталася на Мальце пасля таго, як у яе скралі дакументы. Яна пакінула сумку ў таксі, а калі згадала пра яе, то было ўжо позна. «Хутчэй за ўсё, яе скралі пасажыры, якія селі (у таксі) пасля нас», — дзялілася яна ў сацсетках.
Складанасці дадавала тое, што ў дзяўчыны быў польскі ДНЖ на падставе міжнароднай абароны. Амаль тыдзень дзяўчына працягвала быць на Мальце, пакуль шукала выйсце.
Цяпер яна расказала ў сацсетках, як змагла вярнуцца ў Польшчу.
«Польская амбасада прапанавала вярнуцца ў Польшчу праз Сіцылію. Гэта было рызыкоўна і мы шукалі іншы варыянт».
Дзяўчына звярнулася ў дзяржаўнае міграцыйнае агенцтва Мальты. Праблема была ў тым, што для агенцтва было важна, каб пасольства краіны грамадзянства (а значыць, беларускае) пацвердзіла асобу дзяўчыны і накіравала запыт на выдачу часовага дакумента.
Кацярына пераканала мальтыйскае агенцтва прыняць запыт ад польскай амбасады, а пасля ўпрошвала польскую амбасаду падпісаць і адправіць неабходныя дакументы.
У сераду дзяўчына нарэшце вярнулася ў Польшчу.
Але не абышлося без прыгод. На падлёце да Варшавы пачалася навальніца, і самалёт не адразу прызямліўся ў аэрапорце.
Каментары