Эканоміка

Ці працуе ўжо новы спосаб аплаты ў крамах па QR-кодзе? Журналісты праверылі

З 1 ліпеня ў Беларусі афіцыйна запрацаваў новы плацежны сэрвіс — «Крок»: з ім для аплаты патрэбны толькі тэлефон і банкаўскі дадатак, а картка можа ляжаць дома або не існаваць наогул. Пакуль да сэрвісу падключаны 5 буйных банкаў і каля дзесяці гандлёвых пунктаў, але праз пару тыдняў іх павінна стаць больш. На касах першых магазінаў і ў банкаўскіх дадатках тым часам з’явіліся свежыя кнопкі. «Анлайнер» пратэставаў новы для Беларусі спосаб аплаты.

Фота тут і далей: «Анлайнер»

Што за «Крок» і пры чым тут QR-коды?

На днях Нацыянальны банк прадставіў новы плацежны сэрвіс «Крок». Для аплаты ў ім выкарыстоўваецца QR-код, патрэбная сума спісваецца з рахунку праз банкаўскі дадатак. Так, магчымасць плаціць з выкарыстаннем QR-кода ў краіне была і раней, праз дадатак «Аплаці», а зараз спампоўваць асобны дадатак не патрабуецца.

Аплата магчымая ў двух фарматах:

  • на касе для пакупніка генеруецца QR-код, той яго скануе і трапляе ў дадатак свайго банка, дзе пацвярджае суму аплаты;

  • чалавек генеруе свой QR-код у банкаўскім дадатку, для аплаты тавару касір скануе гэты код.

Нацыянальны плацежны сэрвіс рэалізаваны на базе сістэмы імгненных плацяжоў Нацбанка і плацежнай сістэмы АРІП. Такія сэрвісы QR-плацяжоў даўно распаўсюджаны за мяжой: напрыклад, СБП — у Расіі, AliPay і WeChat Pay — у Кітаі.

Пакуль «Крокам» могуць скарыстацца толькі кліенты 5 буйных банкаў, падключаных да яго:

  • Беларусбанк;

  • Белаграпрамбанк;

  • Альфа Банк;

  • Прыёрбанк;

  • Банк Дабрабыт.

З 1 ліпеня сэрвіс быў запушчаны ў абмежаванай колькасці месцаў, а з сярэдзіны ліпеня Нацбанк абяцаў масавы запуск. З 1 снежня 2026 года «Крок» павінен стаць даступным астатнім беларускім банкам.

Спіс месцаў, дзе ўжо можна так плаціць:

  • «Белмаркет» у Мінску на вул. Купрэвіча;

  • «Суседзі» на вул. Шугаева, Сурганава, Бялінскага;

  • «Гіпа» на вул. Жукоўскага;

  • Green на пр. Газеты «Праўда»;

  • АЗС «А-100» на Даўгінаўскім тракце;

  • «5 элемент» на вул. Дзянісаўскай і пр. Дзяржынскага;

  • Палац воднага спорту на вул. Сурганава;

  • «Проста маркет» на вул. Ложынскай;

  • «Піца Лісіца» і Sushi House — анлайн.

За межамі Мінска:

  • «Махорка» ў Гомелі на вул. Барадзіна;

  • «Будмаркет» у Салігорску на вул. К. Заслонава;

  • Linecom у Віцебску на пр. Перамогі.

Ці атрымалася скарыстацца

Журналісты адправіліся праверыць сістэму ў «Суседзі» на вул. Сурганава. На касе самаабслугоўвання быў спецыяльны фіялетавы стыкер, але ў самім інтэрфейсе касы журналісты патрэбную кнопку не знайшлі. Касір таксама не ведала, як скарыстацца. У выніку аплачвалі звычайнай банкаўскай картай.

У банкаўскім дадатку кнопка «Крок» з'явілася пасля абнаўлення праграмы. Клік па кнопцы вядзе на магчымасць сканіраваць QR-код або стварыць свой. У згенераванага вельмі кароткі час дзеяння — таймер адлічвае паўхвіліны.

У супермаркеце «Гіпа» на вул. Жукоўскага новы спосаб аплаты знайшлі ў самым канцы спісу меню на касе самаабслугоўвання. Мяркуючы па пазнацы, ён падыходзіць толькі для кліентаў Прыёрбанка (з іх праграмай удалося аплаціць), дадатак Альфа Банка не спрацаваў.

Калі ж «Крокам» паспрабавалі скарыстацца ў той жа краме на звычайнай касе, то аплата не прайшла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць