Культура99

З Яўрэйскіх могілак у Мінску вывезлі ўсе надмагіллі. Больш нішто ў краявідзе не будзе нагадваць, што тут ляжаць людзі

Яўрэйскія арганізацыі перамясцілі ўсе захаваныя мацэвы з Яўрэйскага мемарыяльнага парку на вуліцы Сухой да галоўнай сінагогі ў іншай частцы Мінска. Арганізатары плануюць стварыць з надмагілляў лапідарый. Многія, аднак, лічаць ініцыятыву нядобрай.

Перамяшчэнне шматтонных мацэваў з тэрыторыі гістарычнага некропаля запатрабавала прыцягнення цяжкай будаўнічай тэхнікі. Фота: фэйсбук клуба «Макабі Бай»

Як паведамляе яўрэйская спартыўная ўстанова «Макабі Бай», 23 і 24 чэрвеня з тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак вывезлі да сінагогі на вуліцы Даўмана каля 250 каменных надмагілляў.

Ініцыятары пераносу патлумачылі гэта тым, што ў парку помнікі ляжалі «без догляду, без увагі і без імёнаў». Цяпер сабраныя камяні плануюць ачысціць, каталагізаваць і стварыць з іх мемарыял-лапідарый. Праект рэалізуе Іўдзейскае рэлігійнае аб'яднанне.

Пра вяртанне надмагілляў на іх гістарычнае месца пасля ачышчэння нічога не гаворыцца. З чаго можна зрабіць выснову, што новы лапідарый задуманы менавіта каля сінагогі, размешчанай далёка ад гістарычнага некропаля.

Валанцёры, якія ўдзельнічалі ў перамяшчэнні гістарычных надмагілляў з яўрэйскіх могілак да сінагогі на вуліцы Даўмана. Фота: сацсеткі ўстановы «Макабі Бай»
Мацэвы на пляцоўцы каля сінагогі на вуліцы Даўмана. Фота: фэйсбук клуба «Макабі Бай»
Мацэвы на пляцоўцы каля сінагогі на вуліцы Даўмана. Фота: фэйсбук клуба «Макабі Бай»

Могілкі на вуліцы Сухой былі заснаваныя ў 1868 годзе. У 1970‑я некропаль закрылі — саветы паслядоўна пазбаўляліся ад старых могілак, асабліва яўрэйскіх, а ў 1990‑х тэрыторыю канчаткова зраўнялі з зямлёй. Сёння на гэтым месцы размяшчаецца Яўрэйскі мемарыяльны парк. Да нядаўняга часу мацэвы былі сабраныя тут разам, візуальна дапаўняючы іншыя аб'екты комплексу і нагадваючы пра тое, што ляжыць у зямлі пад нагамі людзей.

Сярод іх — 10 вялікіх абеліскаў з надпісамі на нямецкай і беларускай мовах ад Брэмена, Дзюсельдорфа, Гамбурга, Кёльна і іншых гарадоў. Яны нагадваюць пра еўрапейскіх яўрэяў, якіх у 1941—1942 гадах дэпартавалі ў мінскае «зондэргета» і тут расстралялі. Таксама побач знаходзіцца помнік «Разбіты агмень», адкрыты ў памяць пра 5000 вязняў гета, знішчаных непасрэдна на тэрыторыі могілак.

Як звярнуў увагу тэлеграм-канал «Спадчына», рашэнне вывезці надмагіллі да сінагогі на Даўмана пазбаўляе гістарычнае месца на Сухой апошніх візуальных слядоў прысутнасці могілак. Такое рашэнне было б апраўданым толькі ў выпадку, калі б на тэрыторыі была шчыльная забудова ці помнікам пагражала б фізічнае знішчэнне. Аднак сёння тэрыторыя могілак мае статус Яўрэйскага мемарыяльнага парку і ніякай прамой пагрозы для надмагілляў не існуе. 

Старыя надмагіллі ў Яўрэйскім мемарыяльным парку. На дальнім плане мемарыял «Разбіты агмень». Фота: Гугл Карты

Даследчыкі падкрэсліваюць, што знаходзіцца «без дагляду» — гэта натуральны стан надмагілляў на старых могілках. У якасці прыкладу можна прывесці мінскую Кальварыю, дзе ніхто не вырывае з зямлі зарослых помнікаў дзеля стварэння штучнага парадку.

У сталіцы ўжо ёсць падобны вопыт працы з некропалямі, знішчанымі за савецкім часам. Так, сабраныя гістарычныя надмагіллі ўтвараюць лапідарый на былых Татарскіх могілках.

Аднак там гэтыя камяні размясцілі каля новай мячэці непасрэдна на гістарычнай тэрыторыі пахаванняў. У выпадку ж з мацэвамі іх фізічна адарвалі ад месца рэальнага могільніка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Жвір
    03.07.2026
    Пасьля гаспадараньня саветаў і нэабальшавікоў, падобна, што іншага выйсьця й не засталося.
  • Какие из них люди
    03.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Alex
    03.07.2026
    Усе грамадскiя арганiзацыi разагналi, а нейкiя макабi функцыянуюць.

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей14

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Трох пацярпелых у выніку інцыдэнту з аўтобусам на Браншчыне адпусцілі з бальніцы дахаты

Расіяне сталі масава шукаць прысадкі для паляпшэння якасці бензіну7

Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»5

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію12

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»2

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам4

«Нібыта дроны збівалі». У вёсцы на поўдні Беларусі гавораць пра дзіўную актыўнасць каля «вайсковай вышкі»11

Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь3

Лукашэнка прыляцеў у М'янму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей14

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць