Зборная Швейцарыі ўпэўнена разабралася з Алжырам і выйшла ў 1/8 фіналу мундыялю
Зборная Швейцарыі ўпэўнена перамагла зборную Алжыра з лікам 2:0 у матчы 1/16 фіналу чэмпіянату свету і выйшла ў наступны раўнд.

Ужо ў пачатку сустрэчы швейцарцы адкрылі лік пасля хуткай атакі: Яан Манзамбі прарваўся па левым флангу і выканаў прострэл, які ў адзін дотык замкнуў Брээль Эмбала.
Алжыр спрабаваў больш валодаць мячом і дзейнічаць актыўна, але сутыкнуўся з арганізаванай абаронай суперніка і амаль не ствараў небяспечных момантаў.
У другім тайме Швейцарыя падвоіла перавагу. Пасля высокага прэсінгу і блытаніны каля штрафной Дан Ндае атрымаў мяч і дакладна прабіў, усталяваўшы лік 2:0.
Пасля гэтага алжырцам прыйшлося адкрывацца, але швейцарская абарона дзейнічала вельмі надзейна і не дазволіла стварыць рэальны шанец на камбэк. Некалькі спробаў дальніх удараў і падач не прынеслі выніку.
Матч мог скончыцца і з больш буйным лікам, але швейцарцы не рэалізавалі яшчэ адзін галявы момант напрыканцы сустрэчы.
У выніку Швейцарыя ўпэўнена выходзіць у 1/8 фіналу ЧС-2026, а Алжыр завяршае ўдзел у турніры. Сапернікам швейцарцаў на наступным этапе стане пераможца пары Калумбія — Гана. Матч гэтых зборных пройдзе раніцай у суботу па беларускім часе на стадыёне ў Канзас-Сіці.
Іспанцы вельмі ўпэўнена прайшлі ў 1/8 фіналу мундыялю
Партугалія ў драматычным матчы прайшла Харватыю з асабістым няшчасцем харватаў на 15‑й дадатковай хвіліне
ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу
Францыя ўстанавіла рэкорд чэмпіянатаў свету! Але гэта дрэнны знак
Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу
Каментары