У Мінску плануюць перанесці службы «адно акно» з будынкаў раённых адміністрацый у гандлёвыя цэнтры. Пра гэта паведаміла кіраўніца спраў Мінгарвыканкама Ганна Матэльская.

Фота ілюстрацыйнае
Па словах чыноўніцы, такое рашэнне прымаецца для большай зручнасці жыхароў. Мяркуецца, што людзі змогуць адначасова вырашыць адміністрацыйныя пытанні, зрабіць пакупкі або скарыстацца іншымі паслугамі, якія прапануюць гандлёвыя цэнтры.
Акрамя службаў «адно акно», у гандлёвыя цэнтры плануюць перанесці і разлікова-даведачныя цэнтры.
Як адзначылі ў Мінгарвыканкаме, гэта дазволіць сканцэнтраваць розныя дзяржаўныя і сэрвісныя паслугі ў адным месцы, што зробіць іх больш даступнымі для мінчукоў.
Каментары