Здарэнні22

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска

Учора ўвечары ў жылым доме на Леніна, 9 адбыўся пажар. Загарэліся гарышча і дах. Патушыць агонь удалося толькі ноччу. Што адбываецца на месцы пажару з самай раніцы і што кажуць мясцовыя жыхары, піша Realt.by.

Вонкава з боку дарогі здаецца, што кватэры не пацярпелі, але з улікам таго, што пажар тушылі вадой больш за 8 гадзін, рамонтныя работы, відаць, спатрэбяцца. Участак агароджаны і ў двары, пускаюць не ўсіх — толькі жыхароў, але не ў пад’езды і кватэры. Пасля ночы засталася палатка Чырвонага Крыжа.

— Я выйшаў прагуляцца, а вярнуўшыся, ужо застаў пажар. З таго моманту ў кватэры не быў, — дзеліцца хлопец, які жыве ў тарцы дома.

Праз 10 хвілін яго ў суправаджэнні ратавальнікаў і міліцыі ўсё ж правялі да кватэры. Кажа, што жыллё не пацярпела, але заставацца не дазваляюць. З сабой узяў некалькі рэчаў і парасон.

— Дзе будзеце жыць?

— Дзесьці…

Мясцовая жыхарка ў гадах не можа стрымаць слёз.

— Мая кватэра ў другім пад’ездзе на апошнім паверсе. Не магу не перажываць. Там усё заліта.

Каця ўчора каля 18:40 выйшла з дому на прагулку. Калі абярнулася, убачыла дым з даху і мужчыну з суседняга пад’езда, які выклікаў пажарных.

— Пачалі з ім размаўляць, ён сказаў, што адчуў непрыемны пах і выйшаў на вуліцу. Мы не чакалі, што гэта абернецца такім пажарам, паспелі толькі забраць сабаку з дому і адключыць электрапрыборы. Адразу ж пасля гэтага прыехала пажарная, і вельмі хутка ўся дахавая канструкцыя моцна загарэлася, і агонь пачаў перакідвацца з пад’езда ў пад’езд. Каця была на месцы да другой ночы, бо месца над намі ўвесь гэты час працягвала гарэць. Потым дзяўчына пайшла начаваць да сяброўкі.

Яна жыве на 6 паверсе адразу пад мансардай.

— Мы пакуль што ў шоку і разгубленасці, у нас усё засталося ў кватэры: дарагая тэхніка, ежа, якую нядаўна закупілі на доўгі перыяд, усе дакументы. Разумеем, вады вылілі шмат.

Яшчэ адна жанчына толькі выйшла са сваёй кватэры на чацвёртым паверсе, куды яе суправаджалі МНС і міліцыя.

— На падлозе вада, як у басейне. Шпалеры ўсё вісяць. Не ўяўляю, як у людзей на шостым узроўні.

Паводле яе слоў, агонь пачаўся на мансардзе 6‑га паверха. Яны з мужам адчулі пах дыму, убачылі спачатку адну пажарную машыну, потым другую.

— Перакрыцці драўляныя, таму агонь распаўсюджваўся імгненна. Муж паспеў схапіць сабаку, хутка выбеглі з пад’езда. Але ў мяне ў кватэры заставаўся кот, ён дзесьці схаваўся. Я так крычала, прасіла мяне пусціць за ім. Вялікі дзякуй хлопцу з МНС — ён мне яго выратаваў.

Калі дазволяць вярнуцца ў дом, невядома. Людзі бяруць дакументы і ідуць да сваякоў.

Жанчына з дома №37 таксама чакае чаргі зайсці ў кватэру. Кажа, што ачаг быў у майстэрні пад аркай.

— Камунікацыі старыя, усё — пад замену. Нам якраз павінны былі мяняць дах, нават матэрыял закупілі — ляжыць у двары. Здаецца, што справа цяпер пойдзе хутчэй.

У двары працуюць не толькі ратавальнікі і міліцыя, але і актыўна прыбіраюць супрацоўнікі ЖЭС.

З-за ліквідацыі пажару пакуль няма вады ў чатырох дамах — на Маркса, 37 і 39, а таксама на Леніна, 7 і 9. Машына з пітной вадой ужо стаіць у двары.

Каментары2

  • алкаш
    29.06.2026
    Ничего, колхозные власти помогут, палатку дадут в аренду за деньги, ну а дальше сами.
  • Аналитик
    29.06.2026
    алкаш , в этом доме живут сами власти. Там, в центре, только блатные.

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі3

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі апублікаваў ФОТА з сабакам3

«Ён нас ненавідзіць — і ненавідзіць паслядоўна». Як расійскія ваенныя блогеры ацанілі новага галоўнакамандуючага УСУ9

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі3

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць