Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах
З 2020 года праз турмы прайшлі не менш за 68 вайскоўцаў.
Пасля падзей 2020 года і пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне беларускія вайскоўцы трапілі пад хвалю палітычна матываванага крымінальнага пераследу. Многія з іх падвяргаліся катаванням, жорсткаму абыходжанню і збіванням, а частку ўказамі Лукашэнкі пазбавілі вайсковых званняў.
Паводле звестак «Вясны», за гэты час не менш як 68 вайскоўцаў сталі фігурантамі крымінальных спраў, 27 з іх цяпер утрымліваюцца ў месцах зняволення.
Пераслед вайскоўцаў працягваецца дагэтуль.
Каментары