Грамадства1616

Навошта ў хрушчоўках рабілі акно з ванны ў кухню

Хрушчоўкі актыўна ўзводзілі з канца 1950‑х да пачатку 1970‑х гадоў. Яны былі павінны вырашыць жыллёвае пытанне пасля Другой сусветнай вайны. Маштабную праграму ініцыяваў генсек кампартыі СССР Мікіта Хрушчоў, таму характэрныя пяціпавярховікі носяць яго імя. Ідэя заключалася ў тым, каб даць кожнай сям’і хай і невялікую, але асобную кватэру. Вынікам сталі не самыя выбітныя архітэктура, дызайн і інтэр’ер. Tochka.by вывучыла ўсе магчымыя версіі, звязаныя з маленькім акенцам паміж кухняй і ваннай, вакол якога сёння таксама ходзіць нямала міфаў. 

Некаторыя лічаць, што акно з’явілася ў мэтах бяспекі. Калі чалавек па нейкіх прычынах страціць прытомнасць, будучы зачыненым, да яго можна будзе патрапіць з кухні. Але спроба пралезці праз маленькае аконца хутчэй павялічыць час ратавання. Прасцей выламаць дзверы, нават нягледзячы на тое, што яны адчыняюцца вонкі.

Хтосьці мяркуе, што ўбудаваную празрыстую агароджу прыдумалі для эканоміі электрычнасці. Але ў СССР яна не была такой ужо дарагой. 

Як ідэя, праз акно можна было даведацца, занята ці не. Каб не тузаць ручку і не палохаць таго, хто знаходзіцца ўнутры. Але гэтае пытанне можна вырашыць голасам або паглядзець на выключальнік.

Самая абсурдная версія звязана з абаронай пры выбуху ад уцечкі газу, якім забяспечвалі хрушчоўкі. Тонкае шкло ў праёме, як і сама яго наяўнасць, нібыта было здольнае паглынуць выбуховую хвалю, і сцяна паміж кухняй і ваннай магла ўцалець. Гэта проста немагчыма паводле законаў фізікі і з-за падыходаў да танных спосабаў будаўніцтва.

Таксама прыходзіць у галаву ў пошуках логікі, — акно рабілі для натуральнай вентыляцыі. Але яно першапачаткова задумвалася заблакаваным, гэта значыць без магчымасці адчыняць. Адпаведна, свабодная цыркуляцыя паветра не прадугледжвалася.

Яшчэ адзін аргумент — зніжэнне кошту будаўніцтва. Прымяненне такога кшталту аконных праёмаў лічаць простым інжынерным рашэннем, якое адначасова вырашала пытанні асвятлення без ускладнення канструкцыі. Але лагічней выказаць здагадку, што ўзвядзенне сцен якраз паскорыла б суцэльная панэль без якой-небудзь выемкі для акна.

З чым змагаліся акном у ваннай?

Уладкаванне акна ў сумежную кухню рэгламентавалі будаўнічыя нормы і правілы таго часу. У нормах указвалася, што ўсе пакоі, у тым ліку ванныя (яны ж прыбіральні), павінны мець натуральнае асвятленне. Згодна з нарматывамі, было неабходна, каб сонечныя прамяні заходзілі ў памяшканні праз вокны мінімум на дзве гадзіны ў суткі.

У 1950—1960‑я гады ішла барацьба з туберкулёзам. Каб не даць бактэрыі размножыцца ў вільготным асяроддзі, прадугледзелі акно, якое, паводле задумы, павінна было прапускаць ультрафіялет, што абеззаражвае паветра.

Зрэшты, паводле ацэнак сучасных экспертаў, у перамозе над туберкулёзам ключавую ролю ўсё ж адыграла не маленькае аконца (яго эфектыўнасць вельмі сумнеўная), а развіццё медыцыны.

Каментары16

  • Ботинок хрущева по трибуне оон
    28.06.2026
    Кукурузник был с приветом....плюс палач.
  • Мыш
    28.06.2026
    Для папраўкі дэмаграфіі ў камуналках - каб зручна было ўпотай назіраць за голай суседкай у ванне :))
  • Архітэктар
    28.06.2026
    Такія вакенцы не толькі ў СССР рабілі. У Польшчы і іншых краінах усходняга блоку такія ж бываюць. У мірны час зручная штука, але ў ваенны ў такім ванным пакоі ўжо не схаваешся

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі11

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін3

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць