Вызначыўся магчымы супернік «МЛ Віцебск» у другім раўндзе Лігі чэмпіёнаў
Стала вядома, хто стане апанентам «МЛ Віцебск» у выпадку поспеху беларускага клуба ў супрацьстаянні першага кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў з румынскай «Універсітацяй».

Ім стане грозны балгарскі «Леўскі», які ўчора дома разграміў баснійскі «Борац» з лікам 4:0 (першы матч — 0:1).
Сёння «МЛ Віцебск» правядзе гульню ў адказ супраць «Універсітаці» (пачатак а 20:30). Матч пройдзе ў Румыніі.
У першай гульні «Універсітаця» перамагла 4:1.
Калі «МЛ Віцебск» прайграе, то ён працягне выступ у 2‑м раўндзе Лігі канферэнцыі, яго спаборнікам будзе няўдачнік пары «Кайрат» (Казахстан) — «Суцьеска» (Чарнагорыя). У першым паядынку казахстанскі клуб мінімальна перамог з лікам 2:1.
Заўтра, у чацвер, пройдуць матчы ў адказ першага этапу кваліфікацыі Лігі канферэнцый.
БАТЭ на нейтральным полі сустрэнецца з албанскім «Эльбасані» (першы матч — 1:1), мінскае «Дынама» згуляе ў гасцях з паўночнамакедонскім «Сілексам» (у першым матчы «Сілеск» перамог 1:0).
Каментары