«Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца». Зяленскі пракаментаваў удар «Фламінга» па заводзе, які вырабляе «Арэшнікі»
«Кожны расійскі абаронны аб’ект, які працуе на вайну супраць Украіны, — гэта справядлівая цэль для нашых далёкабойных санкцый», — напісаў прэзідэнт Украіны ў сваім тэлеграм-канале.

«Сёння ўначы ракеты FP-5 «Фламінга» паспяхова паразілі прадпрыемства «Тытан-Барыкады» ў Валгаградзе. Гэта вялікі прамысловы комплекс, дзе вораг вырабляе артылерыйскія сістэмы і спецыяльную ваенную тэхніку, у тым ліку элементы пускавых ракетных установак для ўдараў па нашых людзях. Зафіксавана трапленне з наступным пажарам на тэрыторыі завода. Дзякую воінам нашых Сіл абароны за дакладнасць.
Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца. І менавіта наш ціск штодня закладае аснову для таго, каб урэшце годны мір быў. Я ўдзячны кожнаму ўкраінскаму інжынеру і воіну, якія забяспечваюць нашу далёкабойнасць. Слава Украіне», — напісаў ён.
Каментары
За намі Валдай, Масква і Ахмат