Грамадства22

Беларусам за мяжой прапануюць аформіць пашпарт РР і падзарабіць — мутная схема

Ільготамі, якія дае пашпарт серыі РР, намагаюцца скарыстацца не толькі кемлівыя дальнабойшчыкі, але і іншыя дзялкі.

У чым сутнасць справы?

У Беларусі існуе такая працэдура, як афіцыйнае адбыццё на ПМЖ у іншую краіну. Яна абсалютна не абавязковая, але дае пэўныя перавагі і некаторыя мінусы.

Раней беларускія грамадзяне, якія афіцыйна выехалі на пастаяннае месца жыхарства ў іншую краіну, атрымлівалі пашпарт адмысловай серыі РР.

Апошнія некалькі гадоў пашпарты серыі РР не выдаюць, замест гэтага ставяць штампы аб пастаноўцы на пастаянны консульскі ўлік у звычайны пашпарт, але ў народзе гэтую працэдуру па-ранейшаму называюць атрыманнем пашпарта РР.

Афіцыйнае адбыццё на ПМЖ дае магчымасць прыязджаць у Беларусь на аўто з замежнай рэгістрацыяй на правах замежніка — то-бок не пакідаючы фінансавай гарантыі, якая раўняецца мыту за ўвоз гэтага транспартнага сродку.

На ПМЖ і назад у Беларусь

Але беларусы могуць не толькі афіцыйна выехаць на пастаяннае месца жыхарства ў іншую краіну, але і вярнуцца на радзіму.

Чалавек, які афіцыйна адбыў на ПМЖ за мяжу, пры вяртанні ў Беларусь можа прывезці сваю маёмасць, якую ён меў у іншай краіне, без аплаты мыта.

У гэты спіс уваходзяць і аўтамабілі. Галоўнае, каб такая машына ці іншы транспартны сродак прабылі на ўліку ў краіне, куды чалавек выехаў на ПМЖ, не менш за шэсць месяцаў да вяртання ў Беларусь.

Такім прагалам у заканадаўстве і карысталіся беларускія дальнабойшчыкі, у якіх літоўская мытня пачала арыштоўваць аўтамабілі праз падазрэнні ў абыходзе санкцый.

Пры гэтым спіс рэчаў, якія можна без мыта прывезці ў Беларусь пры вяртанні з ПМЖ, не абмяжоўваецца аўтамабілем.

Апроч аднаго легкавога аўто, замежнік, які пераязджае ў Беларусь на ПМЖ, або беларус, які вяртаецца на радзіму, можа без пошліны прывезці прычэп да аўто і матацыкл. Але не больш за адну адзінку кожнага віду транспарту.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Спіс тавараў не абмяжоўваецца аднымі толькі транспартнымі сродкамі. Вяртаючыся з замежнага ПМЖ, без пошліны можна ўвезці і іншыя ўласныя рэчы, уключаючы разнастайную бытавую тэхніку.

Простымі словамі, чалавек можа ехаць на аўто з замежнай рэгістрацыяй, узяць да яго прычэп, завалены рознай тэхнікай і іншымі рэчамі, увезці ўсё гэта без аплаты мыта, а на наступны дзень выехаць з Беларусі і заехаць на матацыкле, які таксама заедзе ў краіну без мыта.

Таму эканомія на мытных плацяжах пры такім камплекце можа складаць нават не адзін дзясятак тысяч еўра.

Напрыклад, поўная мытная пошліна за аўто з трохлітровым рухавіком, якому ўжо споўнілася пяць гадоў, складае 15 тысяч еўра.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Калі дадаць да камплекта яшчэ нейкі дарагі матацыкл коштам 10‑15 тысяч еўра, то гэта яшчэ каля 3200‑4800 еўра эканоміі на мыце. А яшчэ ж ёсць прычэп і іншыя больш дробныя рэчы.

Замест інвалідаў і шматдзетных шукаюць уладальнікаў пашпарта РР

Праз гэта некаторыя кемлівыя дзялкі пачынаюць шукаць людзей, з дапамогай якіх можна пракруціць гэтую афёру.

Днямі пра пошук ахвотных падзарабіць на гэтай шчыліне казаў адзін беларускі блогер-дальнабойшчык. Маўляў, ёсць рэальная магчымасць падзарабіць тым, што мае такі пашпарт, але не мае грошай ці проста жадання самастойна набываць і потым прадаваць тое аўто.

Адзін з суразмоўцаў «Нашай Нівы» расказаў, што паўдзельнічаць у падобнай схеме яму прапаноўвалі яшчэ летась.

Колькі плацяць?

Мужчына, які ўжо мае на руках пашпарт РР, сказаў, што за ўдзел у такой здзелцы яму прапанавалі 5000 еўра.

Для гэтага яму трэба было аформіць на сябе аўтамабіль і матацыкл. Суразмоўца кажа, што прынамсі да навін пра арышт машын літоўскай мытняй тэма ўвозу аўто без мыты праз афармленне пашпарта РР была вельмі папулярнай у дальнабойніцкіх колах.

Мужчына нават чуў пра ўзнагароду ў 10 тысяч даляраў, праўда, сам лічыць такую суму малаімавернай.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Нейкай сфармаванай таксы, як у выпадку з размытнёўкай аўто на льготнікаў, няма. Некаторыя шукаюць ахвотных пракруціць такую авантуру за 2000 еўра плюс аплату ўсіх выдаткаў па афармленні пашпарта РР.

Пры гэтым суразмоўца адзначае, што нярэдка разам з машынай для сябе тыя, хто «вяртаецца» ў Беларусь, за ўзнагароду афармляюць такім чынам матацыкл ці прычэп для сяброў, сваякоў і гэтак далей. Гэтак жа вязуць некаторую патрыманую бытавую тэхніку.

Адна магчымасць на ўсё жыццё

Нягледзячы на адносную прастату і выгаду, скарыстацца льготай па ўвозе ўласнай маёмасці без аплаты мыты чалавек можа толькі адзін раз. Прадаўшы гэтае права іншаму, чалавек больш не зможа гэтага зрабіць, калі раптам праз нейкі час сапраўды будзе мець такую патрэбу.

Што да папулярнасці гэтай схемы, то, па назіраннях дальнабойшчыка, большасць калі і робіць сабе пашпарт РР, то для таго, каб мець магчымасць ездзіць у Беларусь на аўто з еўрапейскімі нумарамі.

Тым больш, што ва ўмовах санкцый наяўнасць аўто на еўрапейскіх нумарах здымае з беларусаў любыя абмежаванні па перамяшчэнні, якія ёсць у аўто з беларускай прапіскай.

Каментары2

  • Вася
    27.06.2026
    А зачем людям, у которых есть такой штамп в паспорте, делиться и вообще связываться с жуликами. Он и сам всё это может сделать. И денег больше, и о своей безопасности можно подумать заранее. А то привезешь что-то для неизвесно кого, а со временем за задницу возьмут. Такое уже с машинами раньше было, когда перегоняли по своему паспорту для жулья.
  • Не лудоман
    27.06.2026
    Бывает играю не на деньги в компьютерные игры приходят рекламки приглашаем охранниками сегодня такая была сумму не помню помоему 185 российских фантиков в месяц а счас внимание, на новые российские территории, понятно что мясакамбінат завёт не знаю где позитв, дурных не жаль эмпатия пропала но как сказал Аркадий Бабченко орк хоть и со ржавым автоматом но всётаки с автомато, хреновый позитивпотому что Украину убивают но воевать желающих даже за деньги многих перебили, смотрел видео с нашими прости Госпадзі граманядзінамі , Украина яны нам не патрэбны а вам завалы расчышчаць мінныя палі чаму не?

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя12

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне2

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада2

Відаць дым каля «Інтэграла» ў Мінску ФОТА11

Баранавічы па цікавасці для турыстаў значна абагналі Нясвіж. Але толькі па адным паказчыку5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома13

Польшча правярае атрыманае ад Беларусі папярэджанне аб магчымым тэракце3

Палітвязня, якога збілі да інваліднасці, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА1

Дзве галоўныя веламагістралі Мінска звяжуць праз «Паўночны Бераг»3

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя12

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць