Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек
Яшчэ 14 параненых.

База адпачынку «Алеон»
«Мінулай ноччу ў пасёлку гарадскога тыпу Кірылаўка Мелітопальскай гарадской акругі турыстычныя базы падвергліся тэрарыстычнай атацы з боку праціўніка. На гэты момант вядома пра 14 пацярпелых, сярод якіх трое дзяцей. Ёсць загінулыя — восем чалавек, з іх двое дзяцей», — заявіў прызначаны Расіяй кіраўнік рэгіёна Яўген Баліцкі.
Каментары