Кіно22

Беларусь згадалі ў папулярным шпіёнскім серыяле — ізноў

21 чэрвеня на стрымінгавым сэрвісе Paramount+ (а таксама на SkyShowtime) выйшаў другі сезон амерыканскага шпіёнскага серыяла «Агенцтва» (The Agency), спрадзюсаванага Джорджам Клуні. У першым сезоне фігуравала Беларусь — і ў працягу назва нашай краіны ўсплывае зноў ужо ў першым эпізодзе, піша «Люстэрка» са спасылкай на Decider і El Periódico.

Рычард Гір, Джэфры Райт, Майкл Фасбендэр у серыяле «Агенцтва». Фота: IMDb

«Агенцтва» — амерыканскі рэмейк французскага хіта «Бюро легенд» (Le Bureau des Légendes). Серыял стварылі браты Джэз і Джон-Генры Батэрварт, якія, сярод іншага, былі сцэнарыстамі некалькіх фільмаў франшыз «Джэймс Бонд» і «Індыяна Джонс». Прадзюсар «Агенцтва» — Джордж Клуні. Асноўныя ролі выконваюць Майкл Фасбендэр (франшыза «Людзі Ікс», «12 гадоў рабства», «300 спартанцаў», «Безслаўныя выблюдкі», «Чужы: Запавет»), уладальнік «Оскара» Джэфры Райт («Свет Дзікага Захаду», некалькі апошніх фільмаў пра Джэймса Бонда, другая і трэцяя часткі «Галодных гульняў», «Адны з нас», «Бэтмен»), кіналегенда Рычард Гір.

У цэнтры сюжэта — афіцэр ЦРУ Брэндан Колбі па мянушцы Марсіянін. Правёўшы некалькі гадоў пад прыкрыццём у Афрыцы, ён вымушаны вярнуцца ў лонданскую рэзідэнтуру. Там усплывае жанчына з яго мінулага, і асабістае жыццё непазбежна пераплятаецца з працай. Адначасова ў ведамстве ідуць пошукі «крата».

Беларусь узгадалі ў серыяле з самага пачатку. Адзін з персанажаў — агент ЦРУ Пётр Рыбак з пазыўным Каёт (яго грае Алекс Рэзнік, украінскі акцёр, які нарадзіўся ў Адэсе і жыве ў ЗША) — працаваў у нашай краіне пад глыбокім прыкрыццём. Фінал сезона шмат у чым быў прысвечаны аперацыі ЦРУ па яго выратаванні.

Як пішуць выданні El Periódico і Decider, другі сезон адкрываецца менавіта з гэтага моманту: Каёт ужо вывезены з Беларусі, і Марсіянін з калегам дапытваюць яго — у прыватнасці, высвятляючы, ці не скарыстаўся той становішчам для нажывы.

У першым сезоне, дарэчы, была і іншая сюжэтная лінія, звязаная з нашым рэгіёнам: агент пад прыкрыццём дзейнічаў на акупаваных тэрыторыях Украіны, а дапамагалі яму ўкраінскія вайскоўцы, якіх сыгралі ўкраінскія ж акцёры — Аляксандр Рудзінскі і Сяргей Анопка.

У новым сезоне паралельна развіваецца некалькі ліній. Марсіянін, як піша Decider, працягвае шукаць спосаб выратаваць сваю каханую, рызыкуючы пры гэтым праваліць усю місію. Іншы агент, Даніэла па мянушцы Грэмлін, дзейнічае ў Тэгеране пад прыкрыццём студэнткі і спрабуе выйсці на ядзерную праграму Ірана. А паляванне на «крата» ў лонданскай рэзідэнтуры працягваецца.

Першы сезон сабраў больш за пяць мільёнаў гледачоў на ўсіх платформах у першыя ж выхадныя, і Paramount+ яшчэ ў снежні 2024 года абвясціў пра працяг. Другі сезон быў выкладзены 21 чэрвеня цалкам, адразу ўсе дзесяць серый, і ў першыя дні пасля выхаду ўзначаліў чарты Paramount+ у Германіі і Італіі. Паводле даных Rotten Tomatoes, крытыкі ацанілі яго вышэй за першы: 90% адабрэння супраць 66% у дэбютнага сезона. Глядацкі рэйтынг на тым жа сайце за першы сезон склаў 78%, агульны рэйтынг серыяла на IMDb — 7,4 з 10.

Беларусь у апошнія гады рэгулярна з’яўляецца ў заходнім кіно і на тэлебачанні — напрыклад, у серыялах «Зваротны адлік» (The Countdown), «Ранішняе шоу» (The Morning Show), фільме «Кіраўнікі дзяржаў» (Heads of State).

Каментары2

  • Каклета
    27.06.2026
    Очэнь дажэ інцярэсна як у Амэрыцы аддзяляюць мух ат каклет
  • Раней
    27.06.2026
    Амэрыканцы яшчэ у́ 1985 пра Беларусь здымалі серыял, серыя: " Коджак. Досье Беларусь"

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць