Свет1616

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце

Інцыдэнт здарыўся на фоне абвастрэння адносін Польшчы і Украіны.

Караль Наўроцкі. Фота: Mateusz Slodkowski / Getty Images

У Польшчы затрымалі 36‑гадовага грамадзяніна Украіны, які, як сцвярджаецца, пагражаў у сацсетках прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму, паведамляе polsatnews.pl.

Паліцыя атрымала матэрыял з апублікаванай у інтэрнэце размовай, падчас якой нібыта і прагучалі пагрозы смерцю, і знайшла таго чалавека.

Верагодна, 36‑гадоваму ўкраінцу выставяць абвінавачанне ў знявазе канстытуцыйнага органа Польшчы ў сувязі з выказваннем пагроз у адрас прэзідэнта (арт. 226 Крымінальнага кодэкса Польшчы), патлумачылі ў паліцыі.

За гэта можа гразіць штраф або пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Інцыдэнт здарыўся на фоне абвастрэння адносін Польшчы і Украіны. Пасля таго як Уладзімір Зяленскі назваў элітнае падраздзяленне сіл спецаперацый у гонар герояў УПА, Наўроцкі пазбавіў яго ордэна Белага Арла — найвышэйшай узнагароды краіны. У адказ на гэта шэраг украінскіх палітыкаў адмовіліся ад узнагарод, якія ім выдала Польшча.

Каментары16

  • не такі, як ёсць
    27.06.2026
    Хапіла ж мазгоў 🤦🏻‍♂️😂
  • Зубр
    27.06.2026
    Чытачы МОСТ ужо пачалі страчыць пра русафобію, ой, значыцца ўкраінафобію і ксенафобію палякаў? Бо там рэгулярна сустракаюцца такія каментары.
  • Пытанне
    27.06.2026
    Чаму гэты 36‑гадовы ўкраінец ваюе ў Польшчы з палякамі і прэзідэнтам Польшчы, а не з расейскімі акупантамі ва Украіне ў складзе падраздзялення сіл спецаперацый, названым у гонар герояў УПА?

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць25

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць25

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць