Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma
Два месяцы таму медыкі былі настроены скептычна. Кансіліум вырашыў, што акно магчымасцяў для Ксюшы страчана. Але ж валанцёры не здаліся і дамагліся выратавальнага ўколу.

Нагадаем: збор для Ксюшы Маісеенка з СМА, якую родная маці пакінула ў дзіцячым доме, беларусы закрылі ў рэкордны тэрмін. Больш за 1,8 мільёна даляраў сабралі ўсяго за 1,5 месяца.
Але ж пакуль збіралі грошы, Ксюша захварэла і трапіла ў бальніцу з пнеўманіяй — праз гэта яе стан значна пагоршыўся, дзяўчынка не магла самастойна сядзець і нават трымаць галаву.
Таму рэспубліканскі кансіліум вырашыў, што ёй нельга ўводзіць тыя самыя дарагія лекі ў свеце — Zolgensma. Валанцёры ж, якія апекавалі дзяўчынку, вырашылі не здавацца.
Ксюша атрымлівала патагенетычную тэрапію прэпаратам «Рысдыплам». Дзякуючы яму стан значна палепшыўся. Валанцёры дамагліся правядзення другога кансіліуму — там ужо медыкі далі дазвол на доўгачаканы ўкол.

На гэтым тыдні Ксюшу разам з маці планава шпіталізавалі ў РНПЦ. А сёння стала вядома, што дзяўчынка атрымала ўкол Zolgensma.
Каментары
але тут і дзяржаўная медыцына спрацавала...