Мова1515

«Чытаеш гэтыя страчаныя назвы — проста песня»

Працуючы з выдатнымі даведнікамі Яўгена Рапановіча канца 1970 — 1980‑х гадоў «Слоўнік назваў населеных пунктаў», звярнуў увагу на розныя хвалі перайменаванняў паселішчаў Беларусі, якія пачаліся ў 1920‑я і не спыняліся да 1980‑х гадоў, піша ў фэйсбуку гісторык Дзяніс Лісейчыкаў.

Не ўсе яны ўпіраліся ў «немілагучнасць» (часам цікава паглядзець, што ў розныя часы лічылася «немілагучным», бо некаторыя «немілагучныя» з сённяшняга пункту гледжання назвы засталіся). Некаторыя назвы (такія як Бычкі) у адным сельсавеце пакідалі, у іншым перайначвалі. Некаторыя старыя назвы пазней былі вернутыя. Але большасць была страчаная канчаткова.

Асобным блокам можна вылучыць «рэлігійныя» назвы, з якімі таксама змагаліся, а яшчэ своеасаблівыя «палітычныя», калі часам не разумееш, а што ў той назве было такога непрымальнага?

Увогуле ж перайменаванні населеных пунктаў з'ява даволі ранняя (так маёнтак Жопавічы на Гарадзеншчыне стаў Рэпавічамі яшчэ на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў, можна яшчэ прыгадаць Пакроўскае замест Сабакінцаў, якое ў савецкі час дачакалася новага перайменавання — у Першамайскае, Князь-возера замест возера Жыд і інш.)

Але з 1920‑х гадоў перайменаванні зрабіліся масавымі. Чытаеш гэтыя страчаныя назвы — проста песня.

«Немілагучныя»:

Абідаўка, Аглобля, Апляўніца, Асмаленік, Асталопава, Бабавозаўшчына, Бабнева, Бадзялы, Байдак, Баламутавічы, Балванаўка, Балванішкі, Балваны, Балвань, Балобанавічы, Барадаўкі, Бараны, Бардзілы, Бардзялі, Баўтухі, Белы Морг, Бешанкі, Бізюкі, Блевачы, Блёўка, Блохі, Блошна, Блошнікі, Блудава, Блудзень, Блячына, Болдыраўка, Боўдзілаўцы, Брак, Брухачы, Брыкаўшчына, Бубалі, Бугаёўка, Быкі, Бычкі, Бяздзелічы, Бязносенкі, Валаськоўня, Вараўка, Ваўкулакі, Вонькі, Восы-Калёсы, Воўкаразь, Воўчае, Воўчае Балота, Воўчая Яма, Вошкаўцы, Вызна, Вярхулішча, Гавенавічы, Гавінавічы, Гавязна, Гадзень, Гадзіва, Галдобуршчына, Гарбы, Гарэлышы, Гібайлавічы, Гібалы, Глод, Гнілая Лужа, Гніліца, Гнілякі, Гноеў, Гнойна, Гнойніца, Гнойны Рак, Глупікі, Горач, Гразівецкая Слабада, Гразліва, Гразная, Гразючка, Гумнішча, Дзікае, Дзіракі, Дзюрдзеў, Дзяругі, Доўгі Памёт, Дракі, Драчава, Драчы, Драчына, Драчылава, Дрыса, Дрычалукі, Дрышчаў, Дурналоўшчына, Дурневічы, Дурынічы, Дурычы, Дурэйкі, Жабаўка, Жабіна, Жадунька, Жарабілавічы, Жарабцы, Жаробнае, Жываглодавічы, Жыраспёры, Забулдычына, Заграбелле, Загразь, Задні Бор, Замагілле, Западня, Зарэзаў, Засунне, Затычына, Звягі, Зламышле, Злодзін, Злыднікі, Кабак, Кабакі, Кабаны, Кабылева, Кабылічы, Кабылкі, Кабылле, Кабыльнік, Кабыльчыцы, Кабыльшчына, Кабылякі, Кабылянка, Кабяльцы, Кажаны, Казадоі, Казарэзы, Казліншчына, Какаль, Какуевічы, Калатуны, Каравенец, Каравяк, Каростаўка, Каростычы, Каросцін, Карчма, Касалапы, Каты, Каўбасічы, Каўбасы, Качай-Балота, Кішкарэпы, Клапытычы, Клёпкі, Кліндупаўка, Клюндзеўка, Кныроўка, Конскі Бор, Круцялі, Крысін, Куканосы, Кукішы, Курдзюкі, Куцая Слабада, Лапухі, Лізуны, Ліхадзеі, Ліхасельцы, Ліхінічы, Лукаеды, Магільна, Магільнае, Макранка, Макраны, Макрэнь, Малая Дзяцель, Маргі, Мардалысава, Мардзвілавічы, Мартышкі, Мацюкі, Махаеды, Машэннае, Мокрае, Мондзіна, Мордычы, Мошня, Муцькавічы, Мямлі, Навозы, Неўмывакі, Нехацяеўка, Нізкі Ляцк, Новая Быч, Нявошы, Няўбілы, Паганькі, Пагной, Пагулянка, Падонкі, Падрасалай, Паздзюткі, Папіхова, Паплёўкі, Парасля, Парасятнікі, Пархаўка, Паршавічы, Паўзухі, Пахабаўшчына, Пенцюхі, Пералаз, Піскі, Пісюта, Плевакі, Плутоўка, Плюгаўкі, Пляшкі, Пляшыўцы, Пнявічы, Прапойск, Працыплены, Прытыкі, Прышыхвасты, Пузава, Пузавічы, Пузелі, Пузікі, Пукава, Пупелічы, Пупса, Пялёнкі, Пярхайлы, Пяцюлі, П'янкава, П'яны Лес, Разбоіна, Раздзерка, Ракаедаўшчына, Рылавічы, Рылаўшчына, Сабакінцы, Сабачкі, Сабачонкі, Сабачоўка, Самадураўшчына, Самахвалы, Свіналупы, Свінашкі, Свіная, Свінёва, Свінка, Свіное, Свярбілаўка, Серакаротня, Скулаўка, Скулавічы, Сінябрухі, Слепцы, Слюнькаўшчына, Сморкава, Сморкі, Смярдзяча, Старабабылле, Старцавічы, Старцоўка, Старцы, Стары Болецк, Страшнае, Страшныя, Сукіна, Сучкі, Сыроваткі, Тапіла, Тараканаўка, Ташноўка, Трубаносы, Трыбухі, Трыбушкі, Трыхвосці, Турчылава, Убібацькі, Узнікі, Ужывец, Умыркі, Ушыўцы, Халуй, Халяўкі, Хамутнае, Хапаны, Хахулькі, Хвасты, Хвашчы, Хлусы, Хлявішча, Хранавое, Храноў, Храноўшчына, Худалеі, Худзяні, Хутныя, Цёмнае Балота, Цкуі, Цуцкі, Цыцкавічы, Цюцькі, Цярпілаўка, Чарапні, Чарапы, Чарвякі, Чартоўшчына, Чорная Гразь, Чортава, Чухвары, Чэрапаўка, Шалудзькі, Шалухоўка, Шапрудаўка, Шляшыншчына, Шопа, Шчанькова, Язвы.

«Рэлігійныя»:

Аннаспаская, Астабожы, Багі, Багуславец, Бажкі, Баля Касцельная, Божадары, Божа Ласка, Божы Дар, Божына, Гасподы (тут перайменавальнікі не ведалі, што «гаспода» па-беларуску азначае «сядзіба», аднакарэннае з гаспадаром і гаспадаркай — НН), Дзякі, Духі, Ігумен, Капліца, Картузская Бяроза, Крыжовы Лог, Манастыр, Назарэт, Пакроўск, Папкі, Папоўка, Папоўская Рудня, Папоўшчына, Равіншчына, Раёва, Раёўка, Рызы, Святое, Святоцк, Святы Дух, Храсты, Царкавішча, Царкоўе, Царкоўнікі, Царкоўны Асавец, Чарнец, Чарніца.

«Палітычныя»:

Амерыка, Аўрамаўская, Батракі, Бяда, Бяднішкі, Бясхлебічы, Войціха, Вялікія Ляхі, Галадніца, Галодная, Галоднічы, Галяшы, Гапоны, Гараватка, Гараваха, Гаравое, Жандовая Вулька, Жыдава Буда, Жыдавічы, Жыдаўка, Жыдаўшчына, Калонія Равіны, Каралеўскі Камень, Каралеўскія Астромічы, Канец, Каралін, Княжая Магіла, Княжыца, Кулакі, Кулакоўцы, Лапоці, Лапцевічы, Лапці, Лапціха, Маёнтак, Мікалаеўка, Мужычае Гудава, Мужычок, Някрытае Сяло, Паненская Драхча, Панічы, Панскае, Панскія Глевы, Падданыя, Паўшляхты, Пусташы, Пусты Вугал, Пустынькі, Радзівілімонты, Раманава, Раманаўскія Хутары, Сталыпінка, Стары Фальварак, Сярмяжанка, Троцкія, Фальварак, Халопкавічы, Цараўцы, Царэм, Царэўск, Цясна, Чарга, Шляхецкі Камень, Шляхтаўшчына, Юдзенічы.

Каментары15

  • Ёсік
    26.06.2026
    Жопавічы для расейцаў непрымальна, калі б Дупавічы ці Сракавічы, ну мо не вельмі, а так нармалёвая беларуская назва
  • Махаеды
    26.06.2026
    Ўзгадваецца расейская камедыя, дзе мясцовый актвывіст агітаваў аднавяскоўцаў вярнуць старую назву сялу Миндюкино замест новага Красный серп. Цікава, ці зноўдуцца ў нас такія актывісты ў вёсках?
  • Андрэй
    26.06.2026
    Цярпілаўка разраслася да памераў краіны 🙃

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА4

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў16

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная20

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў13

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць