Здароўе

650 рублёў замест 12 тысяч. У Беларусь прывезлі новую дарагую вакцыну — вось навошта яна патрэбная

Пра РСВ-вірус мала хто ведае, а ён можа быць смяротна небяспечным для немаўлят і пажылых людзей. Хутка ў Беларусі чакаюць ад яго вакцыну — праўда, яе кошт не парадуе.

Рэспіраторна-сінтыцыяльны вірус закранае лёгкія, але для большасці людзей з’яўляецца бяспечным — праяўляецца хіба што болем у горле і кашлем. Але ў немаўлят, пажылых людзей і людзей з хранічнымі хваробамі РСВ можа выклікаць сур’ёзныя праблемы. Усё праз асаблівасці анатоміі немаўлят і слабы імунітэт людзей з гэтых катэгорый: у іх выпадку РСВ хутка трапляе ў лёгкія, дзе выклікае цяжкія бранхіты і пнеўманіі. Справа можа дайсці да шпіталізацыі, а часам і да смерці.

Раней, у лістападзе 2024-га, у Беларусь ужо прывозілі сродак для прафілактыкі РСВ-інфекцыі, але гэта была не класічная вакцына. «Сінагіс» — лекі для пасіўнай імунізацыі дзяцей у групе рызыкі: яго раілі выкарыстоўваць немаўлятам да 6 месяцаў, народжаным не пазней за 35‑ты тыдзень цяжарнасці, а таксама дзецям да двух гадоў з пэўнымі хваробамі.

Каштаваў «Сінагіс» вельмі дорага. Адна яго доза абыходзілася бацькам у 2400 рублёў, а зрабіць трэба было пяць прышчэпак — то-бок за курс трэба было выкласці 12 тысяч рублёў.

Цяпер, аднак, можна будзе сэканоміць. У снежні 2025‑га Мінздароўя Беларусі ўхваліла выкарыстанне вакцыны «Абрысво» (Abrysvo). FDA, амерыканскі орган па допуску лекаў, ухваліў «Абрысво» на паўтара года раней, летам 2023-га. Гэтай вакцынай прышчапляюць цяжарных жанчын на тэрміне 24—36 тыдняў, а таксама людзей ва ўзросце 60+.

24 чэрвеня мінскі медцэнтр «Меддыягназ» паведаміў у сацсетках, што хутка там чакаюць пастаўку «Абрысво». Прыкладны кошт прышчэпкі і кансультацыі — 648 рублёў, і хопіць адной дозы. Як піша тэлеграм-канал «Вакцины_Минск», магчыма, што «Абрысво» прывязуць на склады «Белфармацыі» і «Мінскай фармацыі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс інтэрнацыянальных дзяцей, якіх выхоўвалі ў Жодзіне ў першым у Беларусі дзіцячым доме сямейнага тыпу?5

Як склаўся лёс інтэрнацыянальных дзяцей, якіх выхоўвалі ў Жодзіне ў першым у Беларусі дзіцячым доме сямейнага тыпу?

Усе навіны →
Усе навіны

З Ратамкі высяляюць нават коней адной з самых перспектыўных беларускіх спартовак7

Асцярожна: у веганскіх прадуктах удвая больш харчовых дабавак, чым у мясных аналагах1

Юрый Дракахруст скончыў працу на «Радыё Свабода»50

«90 пародзістых коней высяляюць на вуліцу». Што адбываецца ў Ратамцы?10

Жанчына везла з Францыі больш за 72 тысячы даляраў — брэсцкія мытнікі іх канфіскавалі3

УСУ спалілі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі 18

Тэмпературны кантраст у Беларусі: ранкам на захадзе краіны вышэй за 31 градус, на ўсходзе +181

Навошта ў хрушчоўках рабілі акно з ванны ў кухню14

Лукашэнка паляцеў з Расіі ў азіяцкае турнэ17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс інтэрнацыянальных дзяцей, якіх выхоўвалі ў Жодзіне ў першым у Беларусі дзіцячым доме сямейнага тыпу?5

Як склаўся лёс інтэрнацыянальных дзяцей, якіх выхоўвалі ў Жодзіне ў першым у Беларусі дзіцячым доме сямейнага тыпу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць