Свет

Дражэ M&M’s будуць выпускаць без штучных фарбавальнікаў, але зменшаць колькасць колераў

Кампанія Mars рыхтуе да выпуску новую версію дражэ M&M’s без штучных фарбавальнікаў. Аднак на першым этапе ва ўпакоўках папулярнага ласунку не будзе сініх і карычневых цукерак праз складанасці з атрыманнем такіх натуральных колераў, піша The Wall Street Journal.

Фота: AP Photo/Matt Rourke

Чырвоны, аранжавы і жоўты колеры атрымалася стварыць з выкарыстаннем натуральных інгрэдыентаў, такіх як буракі і куркума. Для сіняга Mars выкарыстоўвае спіруліну, але для атрымання патрэбнага адцення яе патрабуецца прыкладна ў сем разоў больш, а колер усё адно атрымліваецца значна святлейшы. Карычневы колер таксама аказаўся праблемным, бо для яго неабходны сіні пігмент.

Спачатку кампанія разглядала выпуск дражэ толькі трох колераў, але такая палітра занадта нагадвала захад сонца. У выніку да яе вырашылі дадаць зялёны колер, які таксама ствараецца са спіруліны, але патрабуе значна менш фарбавальніка.

Паводле вынікаў тэставання, пакупнікі не заўважылі розніцы ў смаку паміж M&M’s з натуральнымі і штучнымі фарбавальнікамі.

Новая версія спачатку будзе прадавацца толькі праз Amazon, а класічныя M&M’s застануцца ў продажы. А да 2028 года Mars плануе выпускаць дражэ з натуральнымі фарбавальнікамі ва ўсіх шасці традыцыйных колерах.

Пераход на натуральныя фарбавальнікі адбываецца на фоне ўзмацнення ўвагі да бяспекі харчовых дабавак у ЗША і ціску на вытворцаў з боку амерыканскіх уладаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску29

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі9

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў15

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

Украіна абнавіла пералік прыярытэтных цэляў у расійскім тыле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску29

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць