Здарэнні

Двух пацярпелых у Бранскай вобласці дзяцей плануюць выпісаць дадому

Мінздароўя расказала, якая сітуацыя з пацярпелымі ж выніку ўдару 17 чэрвеня па аўтобусе ў Бранскай вобласці беларусамі.

«Сёння днём плануецца выпіска двух дзяцей, якія праходзілі лячэнне ў РНПЦ дзіцячай хірургіі. Іх стан здавальняючы, яны будуць накіраваны дадому ў Гомельскую вобласць», — паведамілі ў Мінздароўя.

Паводле слоў дырэктара РНПЦ Канстанціна Драздоўскага, пацыентам была аказана ўся неабходная высокатэхналагічная медыцынская дапамога.

Адно дзіця працягвае лячэнне ў РНПЦ дзіцячай хірургіі.

Двое пераведзеныя ў 6‑ю гарадскую клінічную бальніцу Мінска, таксама працягваюць лячэнне. Хірургічныя аперацыі прайшлі паспяхова, беларускія медыкі працягваюць аказваць пацярпелым усю неабходную медыцынскую дапамогу ў поўным аб’ёме.

Што тычыцца дарослага пацярпелага, яго стан ацэньваецца як стабільны, пацыент упэўнена ідзе на папраўку.

Раней паведамлялася, што сітуацыя з ударам па аўтобусе сёння вечарам будзе абмеркаваная на пасяджэнні Рады бяспекі ААН.

Інцыдэнт з беларускім аўтобусам здарыўся 17 чэрвеня ў Бранскай вобласці. Тады быў пашкоджаны аўтобус, які перавозіў дзяцей з футбольнай каманды дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №2 горада Рэчыцы, а таксама навучэнцаў прыватнай танцавальнай студыі. Расійскія ўлады сцвярджалі, што ўдар быў нібыта нанесены ўкраінскім беспілотнікам.

У выніку здарэння загінула жанчына, якая суправаджала групу дзяцей і была жонкай трэнера каманды. Яшчэ восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Іх усіх адразу ў Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў11

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ужо амаль пяць гадзін пажарнікі не могуць згасіць пажар на гістарычным будынку ў цэнтры Мінска

Пуцін памераў кіламетрамі, колькі расійскай арміі яшчэ засталося да перамогі8

Найспякотней 28 чэрвеня было ў Маларыце — 37,6°1

Санду: Падчас перамоў Расіі і Украіны павінна быць пастаўлена пытанне аб вывадзе расійскіх войскаў з Прыднястроўя3

У Бранскай вобласці цішком адмянілі традыцыйны фестываль «Славянскае адзінства»

Жыхар Мінска вырасціў у лесе куст канопляў. А пачалося ўсё з корму для папугая1

У Венесуэле 11‑гадовага хлопчыка жывога дасталі з-пад завалаў праз 70 гадзін пасля землятрусу

У Мінску загарэўся дом на рагу Леніна і Карла Маркса1

«А цар жа несапраўдны!» У Расіі нарастае раздражненне Пуціным15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў11

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць