Нацбанк сёння прэзентаваў нацыянальны плацежны сэрвіс «Крок» — адзіную сістэму імгненных QR-плацяжоў, якая дазваляе аплачваць тавары і паслугі непасрэдна з банкаўскага рахунку без выкарыстання банкаўскай карты, піша БелТА.

Плацяжы з новай сістэмай не будуць патрабаваць банкаўскай карты, нават прывязанай да рахунку ў адным з банкаў, запэўніў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў.
«У мяне толькі адна мара — вярнуць свайго Дзімку». Маці былога палітвязня Дзмітрыя Гопты расказвае пра новую бяду сына. І просіць замаўляць у яе больш тортаў, каб справіцца
Каментары
Але прыемна, што ў нэймінгу (назвах прадуктаў і фірм) захоўваецца мода на беларускія назвы.
Наконт бяспекі. Нечытаемыя чалавекам QR-коды не лепшае рашэнне, тым больш, недынамічныя (тыя, якія дзейнічаюць больш за некалькі хвілін, у Крок будуць розныя). Іх могуць падмяняць у месцах плацяжоў.
І ўвогуле, калі чалавек звыкся з "праскануйце QR-код", гэта становіцца новым вектарам атакі: замест QR-кода для плацяжу махляры будуць падсоўваць QR-коды для ўсталявання шкодных праграм, аўтарызацыі ў месэнджарах і г.д.
Рашэнні з дынамічнымі кодамі, як у польскім BLIK, больш празрыстыя і бяспечныя.
Лічу, што дзяржаўная сістэма, якая адключыла зваротную сувязь у выглядзе грамадскіх абмеркаванняў, павялічвае колькасць сваіх памылак і неаптымальных рашэнняў.