Грамадства3737

Мяняюць правілы палявання — Шуневіч хоча паляваць на бадзяжных сабак і катоў

У краіне прапануюць змены пра статус бадзяжных катоў і сабак. Падрабязнасці пакуль не называюцца, але гэта прапанова ад паляўнічых, і змены будуць істотнымі. 

У Беларусі пачалі маштабную карэкціроўку правілаў палявання і вядзення паляўнічай гаспадаркі. Працэс узначальвае Міністэрства лясной гаспадаркі. Завяршыць працу над абноўленым дакументам плануецца да 2027 года. Зараз паступіла каля 100 розных прапаноў.

Адным з ключавых ініцыятараў зменаў выступае Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, якое накіравала каля 20 сваіх ідэй.

Сярод найбольш значных — прапанова змяніць статус бяздомных сабак і бадзяжных катоў, расказаў кіраўнік арганізацыі Ігар Шуневіч.

Шуневіч не раскрывае падрабязнасці прапанаваных змен у правілах палявання на сабак і кошак, але расказаў, што бяздомныя сабакі часта збіваюцца ў зграі, з-за чаго цярпіць як дзікая прырода, так і сельская гаспадарка.

Што Шуневіч збіраецца рабіць з бадзяжнымі сабакамі і кошкамі, не называецца, але, як вынікае, з яго слоў, гэта будуць сур'ёзныя змены ў статусе бадзяжных жывёл і ў правілах палявання. 

«Змяненні могуць быць як рэдактарскімі, так і больш сур'ёзнымі», — расказвае Шуневіч. Змены пра статус бадзяжных жывёл ён адносіць да другіх. 

Каментары37

  • %
    29.06.2026
    Што, гэты невылечна хворы чалавек, хоча адкрыць паляваньне па вуліцах гарадоў і мястэчак? Сапраўды - невылечна хворы
  • Stary Litwin
    29.06.2026
    Шуневіч мусіць паляваць на сабак. Шуневіч — гэта Сабакевіч на літоўскай мове.
  • стэрылізацыі- так,шуняўкам-караўку
    29.06.2026
    во ,скаціна якая!
    у той час як у цывілізаваным свеце стэрылізуюць бадзяжных жывёлак і адпускаюць на волю,дык гэты сатанюга прыдумаў варварскую ідэю.
    каб у цябе рукі адсохлі!
    спадзяюся,валанцёры не пакінуць без увагі гэтыя заявы

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць