Па даных журналісцкага расследавання шведскага выдання SVT разам з партнёрамі з іншых краін, сэрвіс Yandex Maps схаваў або замаскаваў 119 аб’ектаў каля заходняй мяжы Расіі.

Большасць з гэтых аб'ектаў, як сцвярджаецца, звязаныя з вайсковай інфраструктурай і абаронна-прамысловым комплексам Расіі.
Сярод выяўленых аб’ектаў:
- 31 — прадпрыемствы ВПК, рамонту або распрацовак;
- 29 — авіябазы;
- 16 — аб’екты СПА, радыёлакацыі і сувязі;
- 12 — вайскова-марскія базы і рамонтныя аб’екты;
- 11 — лагістычныя аб'екты, склады з палівам і боепрыпасамі;
- 6 — гарнізоны і навучальныя палігоны;
- 4 — аб’екты, звязаныя з ядзернай сферай;
- 4 — касмічныя аб’екты;
- 3 — атамныя электрастанцыі або даследчыя цэнтры;
- 3 — іншыя вайсковыя аб’екты невядомага прызначэння.
Журналісты адзначаюць, што раней такіх «замаскаваных зон» у адкрытых картах не фіксавалася, а масавае прыхоўванне пачало заўважацца ў апошнія гады.
Таксама згадваецца рашэнне расійскага суда 2024 года, які абавязаў Yandex схаваць Разанскі нафтаперапрацоўчы завод пасля здзейсненых супраць яго атак.
Эксперты, на якіх спасылаецца выданне, аднак, лічаць, што падобныя спробы абмежаваць доступ да картаў могуць мець хіба толькі абмежаваны эфект, бо аб’екты ўсё роўна можна ідэнтыфікаваць па спадарожнікавых здымках і іншых адкрытых крыніцах.
«Яндэкс Браўзер» аналізуе нават асабістыя паведамленні. Вось якія звесткі збіраюць браўзеры і чаму гэта важна
Расійскія анлайн-карты з года ў год адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google
Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы
Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»
Каментары
Поднимаем архивы тех же яндекс-карт и видим, то, что хотят стереть и спрятать.
Больш поўны артыкул не на SVT, а на NRK: "Order 138: Russia's hidden defense industry grows behind Yandex's blurs".