Грамадства1616

Расійскія анлайн-карты з года ў год адбіваюць беларускую аўдыторыю ў Google

Google у лідарах на рынку картаграфічных сэрвісаў у Беларусі, але стабільна губляе аўдыторыю — карыстальнікаў адваёўвае «Яндэкс». Пра гэта гаворыцца ў даследаванні RocketData, піша Devby.io.

За апошнія тры гады папулярнасць анлайн-картаў Google знізілася на 12 працэнтных пунктаў — з 81% да 69%. «Яндэкс», наадварот, прыкладна столькі ж дадаў і зараз займае 29% рынку. Яшчэ 2% належыць расійскай сістэме 2ГІС, якая запрацавала ў Беларусі ў канцы 2021 года.

Высокая доля Google на беларускім рынку тлумачыцца тым, што яна прыйшла сюды раней за астатніх. Аналітыкі адзначаюць, што кампаніі, якія ігнаруюць Google, страчваюць да 70% інтэрнэт-карыстальнікаў з Беларусі, а калі адсутнічаюць у «Яндэксе», то губляюць траціну беларускіх карыстальнікаў.

Рост «Яндэкса» забяспечваюць іншыя сэрвісы экасістэмы: пошук, галасавы памочнік, таксі, дастаўка і іншыя. На думку аналітыкаў, ужо да канца года ён можа стаць паўнавартасным канкурэнтам Google. 2ГІС любяць расійскія турысты, а гэта — 97% замежных падарожнікаў, сказана ў дакладзе.

Каментары16

  • Мх
    26.06.2025
    "Рост «Яндэкса» забяспечваюць іншыя сэрвісы экасістэмы: пошук, галасавы памочнік, таксі, дастаўка і іншыя. На думку аналітыкаў, ужо да канца года ён можа стаць паўнавартасным канкурэнтам Google. 2ГІС любяць расійскія турысты, а гэта — 97% замежных падарожнікаў, сказана ў дакладзе."
    Пошук, які нават на беларускамоўны запыт дае расейскамоўныя і расейскія крыніцы.
    Галасавы памочнік: таксма адказвае выключна па расейску.
    Таксі - дастаўка: правільна, зліваем свае лакацыі і плацёжныя сродкі ў ФСБ, плюс фінансава падтрымліваем расейскую "СВА".
    І вось такое "комба" набірае папулярнасць сярод беларусаў...
  • shugar
    26.06.2025
    yandex - найдётся всё!
    google - ничего и не терялось...
  • А
    26.06.2025
    Проста Яндэкс карты рэальна нашмат лепш. І былі да вайны і санкцый. Капіталізм і толькі. Ніхто так як Гугл не ўмее зрабіць круты прадукт і потым забіць на яго болт.

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць