П'яны кіроўца збіў 55‑гадовую жанчыну ў Маладзечанскім раёне. Яна памерла
Каля 22:20 27 чэрвеня ў аграгарадку Аляхновічы Маладзечанскага раёна адбылося смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 48‑гадовы жыхар Мінска ехаў за рулём аўтамабіля Lada п'яны і наехаў на 55‑гадовую жанчыну. Яна ішла па краі праезнай часткі ў спадарожным напрамку.
Ад траўм жанчына памерла на месцы здарэння.
Каментары