Гісторыя88

У канцы XVIII стагоддзя грэка-каталіцтва ў Беларусі спрабавала плаўна перацячы ў лацінства

У часы царавання Паўла І (1796-1801) назіраўся цікавы працэс: самавольны пераход грэка-каталіцкіх святароў разам з парафіямі на лацінскі абрад, піша ў фэйсбуку гісторык Дзяніс Лісейчыкаў.

Манастыр базыльян у Лагойскім замку. Малюнак Марцэлія Янушэвіча (з фондаў бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта). Сярэдзіна XIX стагоддзя

Рабілася гэта неафіцыйна, і ўніяцкае кіраўніцтва было вымушана шукаць такіх «лацінізатаў» і пазбаўляць іх парафій. Невядома, наколькі дбайна праводзіліся пошукі, бо некаторыя цэрквы з парафіямі так і засталіся касцёламі (Акалова, Завішына, Хатаевічы і іншыя).

Упершыню мне трапіўся ўніяцкі святар-«лацінізат», што называецца, з адкрытым тварам.

Святар Спаскай царквы ў Лагойску Марцін Рэцкі 23 сакавіка 1798 года сумленна напісаў, што ён цяпер рымска-каталіцкі ксёндз, а яго парафіяне цяпер рыма-каталікі.

Негледзячы на адкрытасць дзеянняў айца і на фармальную забарону такіх пераходаў, уся Спаская парафія Лагойска да канца красавіка 1799 года (больш за год) па факце была рымска-каталіцкай.

Пасля ўсё ж айца-рэвалюцыянера ад парафіі адхілілі, усіх вярнулі ў грэцкі абрад, а да царквы прызначылі новага, не такога радыкальнага святара.

З айцом Марцінам нічога кепскага не стала. Некаторы час яго патрымалі бязмесцавым, а ў 1815 годзе прызначылі святаром да грэка-каталіцкай царквы ў вёсцы Клінок Ігуменскага павета.

Самае цікавае, што ў самавольнага лагойскага ксяндза была жонка і сямёра дзяцей.

Каментары8

  • Язэп
    08.12.2025
    Гэта вельмi натуральна. I там каталiкi i там. Толькi па форме i сваiх лiтургiчных адметнасцях ёсць рознiца. Па сутнасi, гэта значыць дагматах, грэка-каталiкi прытрымлiваюцца тых жа дагматаў што i ў рыма-каталiцтве. Усе вызнаюць Папу Рымскага на чале цэркваў. Грэка-каталiцтва i рыма-каталiцтва можна нават успрымаць як часткi адной вялiкай царквы на чале з Папай Рымскiм.
  • Нёман
    09.12.2025
    Язэп, для нас католікаў гэта проста Папа (вядома які), для праваслаўных Папа Рымскі.
  • Янкель
    09.12.2025
    Греко-католикам и сейчас нужно переходить в латинство, не нужно затягивать этот процесс.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць