Свет3636

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе

Аднакласнікі, абвінавачаныя ў групавым згвалтаванні, былі адхілены ад заняткаў толькі на тыдзень, бо яны занадта малыя, каб несці крымінальную адказнасць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Gatty Images

Як піша Diariо de Burgos, пра выпадак, які адбыўся ў сярэдзіне мая, у паліцыю Бургаса паведаміла сям'я дзяўчынкі. Пацярпелая сцвярджае, што стала ахвярай гвалту з боку сваіх аднакласнікаў падчас святкавання дня нараджэння, якое праходзіла ў грамадскім месцы непадалёк ад школы.

Як паведамляецца, на дзяўчынку напалі пяць ці шэсць хлопчыкаў ва ўзросце 11—12 гадоў. Пасля таго, як пра здарэнне стала вядома, меркаваных удзельнікаў адхілілі ад заняткаў на пяць дзён.

Пазней ім дазволілі вярнуцца ў школу, аднак, паводле звестак выдання, іх часова вывелі са звычайнага складу класа і арганізавалі навучанне ў асобнай групе разам з некалькімі іншымі вучнямі. У школе гэта патлумачылі жаданнем не дапусціць, каб дзеці сталі аб'ектам цкавання або грамадскага асуджэння з боку аднагодкаў пасля таго, што адбылося.

Пацярпелая дзяўчынка таксама вярнулася да навучання, хоць, паводле звестак выдання, дагэтуль адчувае наступствы перажытага як у фізічным, так і ў эмацыйным плане. Пра выпадак ведае правінцыйнае ўпраўленне адукацыі, як і ўся школьная супольнасць навучальнай установы, дзе вучацца меркаваныя ўдзельнікі нападу.

Паколькі ўсім меркаваным удзельнікам здарэння менш за 14 гадоў, яны не падлягаюць крымінальнай адказнасці паводле іспанскага заканадаўства. Пасля атрымання заявы паліцыя ўстанавіла іх асобы і перадала матэрыялы ў пракуратуру па справах непаўналетніх. У далейшым справу павінны накіраваць у спецыяльную службу ўрада Кастыліі і Леона, якая займаецца выхаваўчай і сацыяльнай працай з дзецьмі ў падобных выпадках. На момант публікацыі гэтага яшчэ не адбылося.

Гэта азначае, што дзяцей не будуць судзіць у крымінальным парадку і яны не атрымаюць судзімасці незалежна ад цяжкасці абвінавачанняў. Замест суда і крымінальнага пакарання ў падобных выпадках у Іспаніі выкарыстоўваюцца выхаваўчыя і сацыяльныя меры: да працы падключаюцца сацыяльныя службы і спецыялісты, а галоўная мэта заключаецца не ў пакаранні, а ў карэкцыі паводзін і прадухіленні падобных выпадкаў у будучыні.

Каментары36

  • Ганьба такому правасуддзю
    12.06.2026
    Атрымліваецца, што ў Іспаніі праблемы з законамі не толькі ў выпадках з акупасамі і кішэннікамі. Гэта ж Іспанскі сорам, а не закон. Просто жах і вельмі небяспечны прэцэдэнт. Зараз іншыя 12-13 гадовыя ўцямяць, што могуць гвалціць і ім за гэта нічога не будзе і пачнецца поўны трындзец.
  • мабыць мараканцы
    12.06.2026
    ці нешта такое
    Белага хлопца цяпер на дзяўчыну не зацягнеш, хоць ты медам яе намазвай.
  • Gorliwy Litwin
    12.06.2026
    "не дапусціць, каб дзеці сталі аб'ектам цкавання або грамадскага асуджэння з боку аднагодкаў пасля таго, што адбылося" - ну канешне, няма горшай бякі чым асуджаць нейкага люцца за хоць бы якой гнюснасці ўчынак. Іспанскі Высокі Гуманізм - сёння, бадай, самы Высокі ў свеце. Гэта яны так кампенсуюць колішнія жахі інквізіцыі, і не ведаеш што горш. Такі вось тэмперамент.

    Каля месяца таму на НН праходзіла навіна акурат пра іспанскую дзяўчыну, ахвяру такога сама згвалтавання, якая не перажыла наступстваў, але здолела выпрасіць у самага гуманнага ў свеце іспанскага ўраду права на эўтаназію.

    хоць бы сагналі фінансавую кару з бацькоў гэтых іспанскіх мачо, па пары мільёнаў, каб яны яшчэ 2 пакаленні з жабрацтва не выкараскаліся. Але ж не. Скажуць "хопіць з нас адной ахвяры, навошта яшчэ і бедных хлопчыкаў прымушаць пакутваць, яны таксама траўму перажылі". Карацей, хай сядаюць на флатылію Хумуд і плывуць у Газу.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць