Свет

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Трамп паабяцаў адправіць кіраўнікоў усіх наркакартэляў у глыбіні пекла.

Эктар Рустэнфорд Герэра Флорэс («Ніньё Герэра»), фота US Immigration and Customs Enforcement

Вайскоўцы ЗША ў каардынацыі з венесуэльскімі сіламі забілі лідара найбуйнейшай банды Венесуэлы «Трэн-дэ-Арагуа» Ніньё Герэра па загадзе Дональда Трампа. Пра гэта прэзідэнт напісаў у Truth Social.

«Па маім загадзе Паўднёвае камандаванне Узброеных сіл ЗША нанесла імклівы і смяротны кінетычны ўдар, паспяхова ліквідаваўшы Ніньё Герэра — сумна вядомага кіраўніка «Трэн-дэ-Арагуа», адной з самых крывавых тэрарыстычных арганізацый на планеце», — напісаў Трамп.

Ён дадаў, што ЗША адпомсцілі за загінулых, іх сем’і і блізкіх. Паводле слоў прэзідэнта, яшчэ ў пачатку працы сваёй адміністрацыі ён уключыў банды ў спіс замежных тэрарыстычных арганізацый, выслаў «тысячы небяспечных злачынцаў» і абвясціў «вайну картэлям».

Трамп падкрэсліў, што цяпер у «Трэн-дэ-Арагуа» не засталося сховішча «ні ў Венесуэле, ні дзе-небудзь яшчэ», і заявіў: «Мы знойдзем гэтых жорсткіх забойцаў і наркабаронаў у любы час і ў любым месцы і адправім іх у глыбіні пекла, дзе ім самае месца».

Кіраўнік Пентагона Піт Хегсет пацвердзіў ліквідацыю кіраўніка «Трэн-дэ-Арагуа»: «Заснавальнік і кіраўнік «Трэн-дэ-Арагуа» Эктар Рустэнфорд Герэра Флорэс, вядомы як «Ніньё Герэра», быў ліквідаваны ў выніку ўдару».

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць