Еўрасаюз узгадніў 21‑ы пакет санкцый супраць Расіі, паведаміла МЗС Ірландыі, якая старшынюе ў Радзе ЕС.

«Гэты пакет яшчэ больш накіраваны супраць крыніц даходаў Расіі, перашкаджае дзейнасці яе ценявога флоту і парушае яе ланцужкі паставак», — напісала кіраўніца ведамства Хелен Макэнці ў сацыяльнай сетцы X.
Раней выданне Politico паведаміла, што Дублін прапанаваў «вывесці перамовы з тупіку», дазволіўшы еўрапейскім кампаніям перавозіць расійскі ЗПГ (звадкаваны прыродны газ) у трэція краіны да студзеня 2029 года, аднак заключэнне новых кантрактаў павінна быць забаронена.
Рознагалоссі ў ЕС падчас абмеркавання новых санкцый узніклі з-за Грэцыі: Афіны асцерагаліся, што забарона на пастаўкі расійскага ЗПГ еўрапейскімі кампаніямі ў трэція краіны прывядзе да значных страт.
Каментары