Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims
З дапамогай штучнага інтэлекту 24‑гадовая Ксенія пераносіць розныя гарады радзімы ў свет папулярнай гульні.

Працы дзяўчыны выходзяць сапраўды атмасферныя і збіраюць дзясяткі тысяч праглядаў у сацыяльных сетках. Каментатары ў захапленні і вельмі просяць зрабіць такія ролікі з іх родным горадам.
У калекцыі Ксеніі ўжо ёсць Мінск, Паставы, Гродна, Гомель, Брэст, Полацк, Баранавічы, Віцебск, Магілёў і Мазыр.
Яна спрабуе перанесці ў The Sims галоўныя славутасці тых мясцін. І гаворка не толькі пра архітэктуру, але і пра лакальныя фішачкі і адметнасці. Напрыклад, у Гродне можна пабачыць замак і папулярную кавярню «Джэзва». У Баранавічах — працэс гатавання славутых «лодачак».
А ў Брэсце ж, вядома, не абышлося без ліхтарніка.
Толькі вось пра Гомель жартуюць, што там акрамя палацава-паркавага комплексу не знайшлося чаго паказаць.
Каментатары жартуюць, што з задавальненнем гулялі б у «The Sims. Беларуская сям’я».
Каментары