Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?
У эфіры АНТ было заяўлена, што ў спісе палітвязняў «Вясны» ёсць 196 чалавек, якія ўжо даўно знаходзяцца на свабодзе. Ці варта верыць гэтым словам?

У сілавікоў, у адрозненне ад незалежнага грамадства, ёсць дакладныя спісы рэпрэсаваных беларусаў. Праваабаронцы ж збіраюць інфармацыю па крупінках — і пра арыштаваных, і пра сутнасць абвінавачвання, і тэрміны, і факт вызвалення чалавека. Нешта далятае адразу, нешта праз месяцы ці нават гады. Калі невядома, які тэрмін атрымаў палітвязень і ні ён, ні хтосьці з яго суседзяў ці сваякоў пра яго вызваленне не паведамляў, то чалавек павінен заставацца ў спісе палітвязняў. Гэта адзіная правільная стратэгія.
Натуральна, што за шэсць гадоў рэпрэсій назбіралася нейкая колькасць тых, хто ўжо вызвалены, але памылкова вісіць у базе. Нехта выйшаў па сканчэнні тэрміну, нехта па памілаванні (бо спісы памілаваных таксама звычайна не публікуюцца).
У красавіку 2026 года «Вясна» правяла інвентарызацыю спісу, у выніку чаго каля 100 чалавек атрымалі статус «былы палітвязень». Адпаведна, колькасць палітвязняў тады істотна скарацілася.
Гаворка фактычна ідзе пра тое, што цяпер улады правялі яшчэ адну інвентарызацыю спісу «Вясны». Сцвярджаецца, што ён павінен зменшыцца на 196 чалавек. Але ці так гэта?
Некаторыя імёны людзей, якія памылкова дагэтуль лічацца палітвязнямі, былі названыя ў эфіры АНТ, з некаторымі з іх былі запісаныя гутаркі, некалькі імёнаў удалося разгледзець на паперах, якія паказаў у кадры Ігар Тур. Няма падстаў не верыць тым паперам — гэта міліцэйскія выпіскі з датай вызвалення і інфармацыяй пра пастаноўку на ўлік.
Такім чынам, агулам у сюжэце згадваліся 13 палітвязняў.
Сем з іх пакуль што насамрэч пазначаныя на сайце «Вясны» як палітвязні. Гэта: Алена Рыбак, Уладзіслаў Федаровіч, Вадзім Саскавец, Таццяна Трафімчык, Валянцін Самасюк, Андрэй Краснік, Аляксандр Сырыца, Сяргей Сафронаў.
Апроч таго, АНТ паведаміла пра ранейшае вызваленне яшчэ шасці чалавек, але яны і так у «Вясны» былі адзначаныя як былыя палітвязні. Гэта: Дзмітрый Сіўко, Уладзімір Чмураў, Міхаіл Разуванаў, Алег Кекух, Аляксандр Пімашэнка.
Атрымліваецца, як мінімум гэтыя шасцёра ўваходзяць у лік 196 асобаў ад АНТ, але «Вясна» не лічыць іх цяперашнімі палітвязнямі.
Такім чынам, спіс палітвязняў «Вясны» павінен скараціцца, але ўсё ж не на 196 чалавек, а на меншую колькасць. Дакладнасць можа ўзнікнуць толькі ў сітуацыі, калі дзяржава апублікуе гэты спіс 196 чалавек, а праваабаронцы змогуць зверыць яго са сваёй базай.
Зрэшты, варта памятаць, што спіс палітвязняў няпоўны. У ім няма дзясяткаў (а можа, і сотняў чалавек), якія знаходзяцца ў СІЗА ў чаканні суда і пра якіх пакуль няма інфармацыі.
Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе
Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты
«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя
Баптысцкую верніцу з Брэста Наталлю Бандарук аштрафавалі на 225 рублёў
Каментары