Калі рэгістрацыйны нумар з гадамі пашкодзіўся ці пацярпеў у выніку ДТЗ, яго можна замяніць на новы. Вось як гэта зрабіць.

Куды звяртацца?
Заменай рэгістрацыйных знакаў займаецца паліграфічны цэнтр МУС, які знаходзіцца ў Мінску па адрасе: вуліца Грушаўская, 7в.
Кошт паслуг для фізічных асоб — 45 рублёў за пару або 35 рублёў за замену аднаго знака.
Для юрыдычных даражэй — 60 рублёў і 45 рублёў адпаведна.
Калі звяртацца непасрэдна ў паліграфічны цэнтр, то сама працэдура па замене нумароў у залежнасці ад чаргі займае каля 15—30 хвілін.
Для афармлення замовы пры сабе трэба мець:
— рэгістрацыйныя знакі, якія трэба замяніць;
— тэхпашпарт;
— пашпарт, або пасведчанне кіроўцы;
— квітанцыю аб аплаце, аплаціць можна на рахунак або праз АРІП.
Для юрыдычных асоб спатрэбяцца: плацежнае даручэнне, пашпарт або даверанасць.
Важна: каб абнавіць нумары, вы мусіце мець на руках абодва знакі. Калі хоць адзін з іх згублены, то давядзецца нанова праходзіць рэгістрацыю аўто ў ДАІ.
Пры гэтым нумарныя знакі могуць быць пашкоджаныя, але да пэўнай ступені. Напрыклад, не падлягаюць замене знакі, якія змяшчаюць менш за тры лічбы нумара або не змяшчаюць літарных сімвалаў серыі і нумара рэгіёна. Але паламаныя на кавалкі пры наяўнасці ўсіх частак замяніць можна — галоўнае, каб кавалкі супадалі па разломах.
Што рабіць, калі вы не ў Мінску?
Калі вы жывяце не ў сталіцы і не хочаце туды ехаць дзеля абнаўлення нумароў, то абмяняць старыя на новыя можна праз мясцовае аддзяленне ДАІ. Для гэтага неабходна запоўніць заяўку, аплаціць паслугі па вырабе новых нумароў, а таксама іх дастаўку.
Кошт дастаўкі залежыць ад адлегласці да МРЭА. Для фізічных асоб ён складае ад 11,25 рубля за камплект, калі дастаўка ажыццяўляецца ў межах Мінскага раёна, і да 33,75 рублёў, калі да мясцовага ДАІ больш за 200 кіламетраў (лічыце — у любы абласны цэнтр).
Для юрыдычных — ад 15 рублёў да 45 рублёў за камплект у залежнасці ад адлегласці.
Заяўлены тэрмін дастаўкі нумароў да бліжэйшага МРЭА ДАІ складзе 14 дзён. Дастаўкі непасрэдна на адрас пражывання няма.
Падрабязней азнаёміцца з гадзінамі працы і плацежнымі рэквізітамі можна па спасылцы.
Каментары
У Беларусі няма іншых нумароў - не выдаюць. Мне таксама не падабаецца гэты сцяг, але іншага на нумарах маяго аўто няма і магчыма ніколі не будзе. Таму ваш каментар абсалютна недарэчны
Беларусы першым чынам б цану ў далярах мовілі, дый увогуле пытанне было б пра тое, што рабіць калі не ў рб і не здольны заехаць на грушаўскую, або як адмовіцца ад чб-нумароў зусім.