Грамадства

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна

У Роўне 10 чэрвеня адкрылася выстава «Гісторыя беларускага супраціву», арганізаваная дабрачынным фондам «Вільна Білорусь». Экспазіцыя прысвечана барацьбе беларусаў за свабоду і незалежнасць, а таксама сучаснаму супрацьстаянню расейскай агрэсіі і дыктатуры, паведамляе «Радыё Рацыя».

Кіраўнік грамадскага саюза «Білоруська спільнота України» Аляксей Францкевіч падкрэсліў, што выстава мае не толькі гістарычнае значэнне, але і дае магчымасць расказаць украінцам пра беларусаў і Беларусь:

— У зале былі прафесары, па адукацыі журналісты, задавалі пытанні: ці ёсць сёння ў Беларусі наогул журналістыка? Ці цяжка сёння журналістам у тых умовах выконваць сваю працу ў Беларусі? Яны нават не ведаюць, што ў Беларусі няма незалежнай журналістыкі. Шмат чаго не ведаюць украінцы пра нас. Зараз распаўсюджваецца інфармацыя, што з тэрыторыі Беларусі зноўку рыхтуецца наступ. Гэта таксама вельмі шмат каго тут турбуе.

Сваякі Міраслава Лазоўскага
Напярэдадні выставы прадстаўнікі беларускай супольнасці разам з роднымі Міраслава Лазоўскага ўсталявалі беларускі бел-чырвона-белы сцяжок на яго банеры на Алеі Славы ў Роўне.

«Самае галоўнае, што гэта зрабіў сын пляменніцы, які вельмі любіць Міраслава. Для іх гэта вельмі важна. Лазоўскі сучасны беларускі нацыянальны герой. Чалавек, які вельмі шмат чаго зрабіў для Беларусі. Амаль ва ўсіх значных падзеях ён прымаў удзел», — кажа Францкевіч

Таксама грамадскі саюз «Білоруська спільнота України» накіраваў у Роўненскую гарадскую раду зварот аб прысваенні Міраславу Лазоўскаму звання ганаровага грамадзяніна Роўна.

Акрамя таго, беларускія актывісты працуюць над адкрыццём у Роўне прадстаўніцтва «Білоруської спільноти України».

Міраслаў Лазоўскі, вядомы пад пазыўным «Мыш», нарадзіўся ў Мінску 10 ліпеня 1973 года. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У 1995 годзе ўступіў у Беларускае згуртаванне вайскоўцаў. У тым жа годзе ён стаў адным з заснавальнікаў спартова-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён», якая дзейнічала ў Беларусі да пачатку 2000‑х гадоў і займалася выхаваннем і навучаннем моладзі. Быў папулярызатарам беларускай культуры, супрацоўнічаў з выдавецтвам, браў удзел у кніжных кірмашах. 

Пасля пачатку масавых рэпрэсій у Беларусі напрыканцы лета 2021‑га Міраслаў пераехаў ва Украіну. Загінуў ён 16 мая 2023 года пры абароне Бахмута ад расійскіх захопнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны30

Беларускага шпіца навучылі асновам матэматыкі2

Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна13

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць