Грамадства55

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Былы палітвязень і блогер Мікола Дзядок у новым выпуску ТОКа падзяліўся сваім бачаннем таго, як варта жыць у сённяшняй Беларусі ва ўмовах татальнага кантролю, разважаў пра свабоду, страх і будучыню краіны пасля вызвалення палітвязняў.

Мікола Дзядок. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

На пытанне, якіх правілаў ён прытрымліваўся б, калі б цяпер жыў у Беларусі, дзе ўведзена татальнае відэаназіранне, Дзядок адказаў, што імкнуўся б максімальна «мімікрыраваць пад законапаслухмянага грамадзяніна».

Пры гэтым ён раіць карыстацца VPN і Tor-браўзерам, займацца самаразвіццём, бо «праца над сабой — гэта таксама рэвалюцыйная праца».

«Не рыхтаваць новае грамадства, таму што там няма такой аб’ектыўнай магчымасці. Рыхтаваць сябе да новага грамадства. Навучыцца хаця б не хлусіць. Навучыцца дапамагаць бліжняму. Больш чытаць, менш глядзець рылсы, рыхтаваць падушку бяспекі на чорны дзень — тэхнічную і фінансавую, а таксама ўмацоўваць давер і сацыяльныя сувязі ў сваіх колах», — даводзіць Мікола.

«Быць шчаслівым у несвабодзе нельга»

Закранулі ў інтэрв'ю і пытанне, ці можа чалавек быць шчаслівым ва ўмовах несвабоды.

Дзядок перакананы, што не. Ён даводзіць, што «свабода — гэта наш інстынкт. Быць шчаслівым у несвабодзе нельга. (… ) Шчаслівым у несвабодзе не можа быць ніхто, нават самая грубая натура».

Блогер рэзка крытыкуе распаўсюджаную думку, што большасці людзей дастаткова матэрыяльнага дабрабыту, а свабода патрэбная толькі інтэлектуалам і рамантыкам.

«Вазьміце любога з гэтых філосафаў і пасадзіце ў камеру хаця б на два тыдні. Карміце, паіце, добра з ім абыходзьцеся, не біце яго, але проста няхай ён сядзіць у камеры, у сітуацыі абмежаваных магчымасцяў уласнага цела. Ён адразу запросіцца на свабоду. Усе людзі, якія гавораць, што людзям не патрэбна свабода, адразу засумуюць па свабодзе», — даводзіць блогер і былы палітвязень.

Блогер таксама не лічыць, што страх, у якім сёння жывуць многія беларусы, здольны ператварыцца ў нацыянальную рысу. На яго думку, страх з'яўляецца ненатуральным станам чалавека і знікне дастаткова хутка пасля таго, як знікнуць прычыны, якія яго выклікаюць.

«Раней ці пазней ён бабахне, таму што фізіка»

«Як ты бачыш, якой будзе сітуацыя ў Беларусі пасля вызвалення ўсіх палітвязняў? Да чаго мы прыйдзем?», — пацікавілася Наста Роўда.

«Можа так стацца, што ні да чаго не прыйдзем, таму што замест вызваленых набяруць новых», — адказаў Мікола і папрасіў не забывацца, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца і сёння: людзей затрымліваюць, звальняюць з працы і пераследуюць.

«Гаварыць пра тое, што з вызваленнем нават усіх ці большасці людзей з афіцыйнага спісу «Вясны» штосьці кардынальна зменіцца, не выпадае. Гэта, канечне, добра, гэта цудоўная падзея, але гэта не будзе тым водападзелам, пасля якога штосьці зменіцца ў корані», — лічыць блогер.

На пытанне, ці можа рэжым проста стабілізавацца і замарозіцца, блогер заўважыў, што пасля падзей 2020 года ён ужо ніколі не вернецца да сапраўднай стабільнасці.

«І зараз ён не ў стане стабільнасці. Бо калі дзяржаўная сістэма вымушана прыкладаць такія каласальныя высілкі для таго, каб падтрымліваць самую сябе, то гэта не стабільнасць. Гэта не нармальнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату, калі на бяспеку выдаткоўваецца такая прорва рэсурсаў. Так у здаровым дзяржаўным арганізме быць не павінна», — тлумачыць Мікола.

Сучасную беларускую сітуацыю блогер параўнаў з паравым катлом, які ўвесь час даводзіцца рамантаваць і падлатваць у розных месцах.

«Раней ці пазней ён бабахне, таму што фізіка», — заявіў блогер.

Шлях да нацыянальнага прымірэння праз нацыянальнае пакаянне

«Ці магчымае прымірэнне ў Беларусі пасля ўсяго, што адбылося?» — пацікаваліся Наста.

«Я хачу, каб усе вінаватыя ў гвалце панеслі пакаранне, пасля чаго я з радасцю з імі прыміруся», — адказаў Дзядок. І падкрэсліў:

«Мы мусім прыняць захады для таго, каб гэтыя моцныя прыхільнікі Лукашэнкі ніколі ў агляднай будучыні не патрапілі ва ўладу. Мы не можам дапусціць, каб адбыўся рэванш.

Беларусь мусіць зрабіць пасля скідання Лукашэнкі незваротныя крокі да таго, каб уся гэтая старонка была не проста перагорнутая, а задрукаваная назаўжды ў нашу гісторыю менавіта ў тым выглядзе, у якім яна ёсць.

Гаварыць пра нацыянальнае прымірэнне можна будзе тады, калі будзе нацыянальнае пакаянне. Як гэта было ў рэжыме апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы, як гэта было ў некаторых іншых дыктатарскіх рэжымах».

Каментары5

  • Egon
    07.06.2026
    пад час адсідак яму зьмянілі матрыцу .
  • Санта Бэрримор
    07.06.2026
    Уже не важно. Помножил сегодня свой политический потенциал на ноль.
  • Пакаянне?
    07.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць