Свет33

Кіраўнік МЗС Украіны: Расіі ўсё адно давядзецца скончыць вайну дыпламатычным шляхам, але ўмовы будуць горшыя

Міністр замежных спраў Украіны даводзіць, якую памылку робіць Пуцін, адмаўляючыся ад перамір’я.

Андрэй Сібіга. Фота: AP Photo / Efrem Lukatsky

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заявіў, што, адмовіўшыся ад прамых перамоў з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін упусціў шанец выйсці з няўдалай вайны, і пазней Расіі давядзецца пагадзіцца на дыпламатычнае ўрэгуляванне на значна горшых умовах.

«Для расіян няма добрых навін. Адмовіўшыся ад прапановы прэзідэнта Зяленскага пра прамыя мірныя перамовы, Пуцін упусціў шанец выйсці з гэтай правальнай вайны.

Сітуацыя для Расіі будзе толькі пагаршацца. Страты на полі бою будуць далей расці. Паразы стануць усё больш зневажальнымі. Эканоміка яшчэ глыбей пагрузіцца ў рэцэсію. Знікне яшчэ больш працоўных месцаў, падаткі будуць расці, а інфляцыя мацней за ўсё ўдарыць па самых уразлівых пластах насельніцтва.

У Расіі ўжо няма бяспечных месцаў, якія маглі б пазбегнуць дальнабойных санкцый Украіны. Але іх інтэнсіўнасць будзе працягваць расці. Міжнародны ціск не аслабне. Ён будзе толькі ўзмацняцца. Уключаючы замарожванне актываў, забароны на паездкі і непазбежную адказнасць за злачынствы», — піша Сібіга. 

Дыпламат падкрэсліў, што Пуцін ніколі не дасягне сваіх мэтаў на полі бою, і «яму лепш адмовіцца ад сваіх трызненняў пра тое, што Украіна хутка разваліцца, падтрымка яе партнёраў аслабне ці ціск на Расію зменшыцца».

«Расіі ўсё адно давядзецца пагадзіцца на дыпламатычнае рашэнне, але ўмовы будуць значна горшыя. Адмова Пуціна ад міру павінна прывесці да значнага ўзмацнення міжнароднага ціску на Расію і падтрымкі Украіны».

Уладзімір Зяленскі ў адкрытым лісце 4 чэрвеня прапанаваў Пуціну сустрэцца асабіста, каб скончыць вайну. 

Пуцін сказаў, што прачытаў адкрыты ліст Зяленскага і «не бачыць сэнсу ў правядзенні сустрэчы».

Каментары3

  • Шапказакідацельства
    07.06.2026
    Немцы бамбілі Лондан і прайгралі, маскалі ўжо пяць гадоў руйнуюць Кіеў і нічога, толькі ўкраінцам удалося разбамбіць некалькі заводаў пачаліся нейкія ўльтыматумы і татальная перамога. узгадваецца вайб контрнаступу 23 году(((
  • Filipp
    07.06.2026
    "Сітуацыя для Расіі будзе толькі пагаршацца. Страты на полі бою будуць далей расці. Паразы стануць усё больш зневажальнымі. Эканоміка яшчэ глыбей пагрузіцца ў рэцэсію."©
    Ведаеце, я раней выступаў за хутчэйшае сканчэння вайны, было шкада людзей, але, калі кіраўніцтву Украіны сваіх людей не шкада і яны гатовы гэты кошт плаціць, то трэба прызнаць, нам выгадна, каб вайна працягвалася.
    Чым больш вайна працягваецца, тым больш Расея нясе страт, тым больш яна знясільвае. Яшчэ гады тры вайны і ў іх сапраўды пачнуцца праблемы, а слабая Расея для нас гэта плюс.
  • Аналiтык
    08.06.2026
    Filipp,
    Да? Сапраўды? А мы тут усе думалi, что ты жадаеш перамогi Расеi.

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп3

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?6

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?8

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп3

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць