Грамадства1010

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Сціплы школьнік не чакаў, што стане папулярным.

На гомельскім абласным тэлебачанні днямі выйшаў сюжэт пра студэнцкі атрад, які працуе на праполцы бульбы на палях эксперыментальнай базы «Крынічная» ў Мазырскім раёне. Інтэрв'ю аднаго з юнакоў завірусілася ў сацсетках.

«Працую ў студатрадзе першы раз — усё выдатна. На палях мы тут збіраем, пустазелле вырываем, якая трава іншая. Бульбу не чапаем. Ходзім па палях. Ва ўсіх ёсць свая дарожка.

Усё выдатна тут. Умовы ўсе супер. Працуем. Так, я кажу, тут ва ўсіх першы раз амаль. Усё выдалі. Робу. Вада. Усё маецца. Кепкі, пальчаткі. Усё выдатна», — пасмяхаючыся апісаў хлопец.

Героем аказаўся будучы 10-класнік Вадзім Ходзік. Ён вучыцца ў сярэдняй школе №16 Мазыра, піша БелТА.

У жыцці Вадзім — сціплы хлопец, сацыяльныя сеткі не вядзе.

«Вядома, не думаў, што стану папулярным. Проста неяк працаваў на палях, прыйшлі журналісты — і бам, ужо папулярным прачынаюся», — здзіўлены ён.

Хлопец рэагуе на такую славу спакойна і абыякава. «Шмат хто мне гэта дасылаў ужо: і сябры, і знаёмыя. Усе спакойна рэагуюць, я спакойна рэагую, ды і ўсё нармальна. Бачыў, што ў каментарыях шмат хто пісаў, але мне асабіста ніхто не пісаў з незнаёмых. Мне няважна, ці будуць размовы пра гэта ў школе. Паглядзім 1 верасня».

Хлопец запісаўся ў студатрад і першапачаткова ішоў на збожжавыя палі. Але трапіў на праполку бульбы. «Таксама нескладаная праца, нармальна».

Працаваць школьнікі пачынаюць а 9.30, з’язджаюць а 13.00. «Пайшоў, каб проста былі грошы, падзарабіць захацеў для сябе. Звычайна трачу на адзенне і ежу», — расказаў Вадзім Ходзік.

Школьнік пераходзіць у 10‑ы клас, але ўжо вызначыўся з будучынёй. Добрае веданне грамадазнаўства і гісторыі падштурхнула яго глядзець у бок юрыдычных спецыяльнасцей і ВНУ ў Мінску. З дзяцінства Вадзім Ходзік таксама захапляецца грэка-рымскай барацьбой, часта выступае на спаборніцтвах і нават выйграваў абласныя.

Каментары10

  • Приветствую
    16.07.2026
    Как будущему историку ему полезно на практике почувствовать что такое ручной труд в 21 веке при неофеодальной системе.
  • алкаш
    16.07.2026
    Инкубатор крепостных.
  • Назіральнік
    16.07.2026
    Каментатары з Хартыі, якія ненавідзяць усіх беларусаў, якія засталіся ў Беларусі, па ходу пераехалі сюды, на старонкі нн.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць