Меркаванні1111

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну

Зяленскі ўсе гэтыя гады дзейнічаў не так, як бы дзейнічалі на яго месцы многія з нас, піша Мікола Бугай.

Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Уладзімір Пуцін назваў «хамствам» ліст Зяленскага яму.

Пуцін прывык, каб перад ім рассцілаліся. А ліст Зяленскага выглядае як ультыматум, як штосьці, на што Пуцін не можа пагадзіцца. Фактычна, Зяленскі падымае стаўкі максімальна: ставіць на тое, каб даваяваць да моманту, калі ў Расіі, ужо яўна не радай гэтай вайною, такі адбудзецца новы люты 1917 года.

Зяленскі ўсе гэтыя гады дзейнічаў не так, як бы дзейнічалі на яго месцы многія з нас.

У 2022 годзе ён застаўся кіраваць абаронай Кіева — у сітуацыі, калі кожны іншы кіраўнік дзяржавы эвакуяваўся б на захад краіны.

У 2025 годзе ён заявіў на адрас Трампа: страшна страціць саюзніка, але яшчэ страшней — страціць годнасць. У сітуацыі, калі кіраўнікі ўсіх іншых дзяржаў планеты, апроч Кітая, Трампа ўлагоджвалі.

І вось цяпер гэты ліст Пуціну.

Прапаганда ў Мінску інтэрпрэтавала ліст Зяленскага як акцёрства.

Я то і ў цяперашніх дзеяннях Зяленскага не бачу ні рамантызму, ні бравады, ні акцёрства. Бачу ўласцівы яму стаіцызм з усмешкай на вуснах, як і чатыры гады назад, і год назад.

Зяленскі выходзіць з разумення, што з Пуціным і такімі, як ён, не дамовішся па-добраму. Зяленскі разумее так: толькі калі Пуцін заплаціць уладай ці жыццём за гэтую вайну, за гэтыя горы трупаў, толькі тады і Украіна, і Еўропа (дадам — і беларусы таксама) змогуць зажыць спакойна. Не так важна, на якой лініі спыніцца гэтая вайна, не так важна, захопяць урэшце гэтыя даўбанутыя Малую Такмачку і Вялікую Камышаваху. Важна, каб Пуцін заплаціў за вайну ўладай. Толькі гэта можа даць надзею на працяглы мір у Еўропе.

Стаўка большая, чым жыццё. Зяленскі заганяе Пуціна ў каляіну, у адным канцы якой прызнанне ўласнай памылкі і віны, у другім — новы люты 1917-га. Рызыка ў тым, што ў Пуціна ёсць яшчэ ядзерная зброя. Аднак Зяленскі спадзяецца, што спробы націснуць на кнопку не дапусцяць расійскія эліты, расійскі генералітэт, што і пакладзе канец гэтай бойні.

Каментары11

  • Бармалей
    06.06.2026
    "што з Пуціным і такімі, як ён, не дагаворышся па-добраму. Зяленскі разумее так: толькі калі Пуцін заплаціць уладай ці жыццём за гэтую вайну, за гэтыя горы трупаў, толькі тады і Украіна, і Еўропа (дадам — і беларусы таксама) змогуць зажыць спакойна."
    Серьезная аналитика. Ничего не скажешь. Для какой аудитории она расчитана?
  • Filipp
    06.06.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • s
    06.06.2026
    Гэта што такое? Выглядае як нейкія каракулі ў чарнавіку нейкага недааналітыка, а не нармальна-аформленая публікацыя на аўтарытэтным рэсурсе. Вы хаця б імя падалі гэтага пісакі

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны6

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім25

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў1

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны6

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць