Усяго патроху3838

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску

Знакаміты дом «шпакоўня» ці «тэтрыс» заззяў аранжавымі агнямі, піша Bobrlife.by.

Дом-тэтрыс у Бабруйску знаходзіцца на вуліцы Мінскай, 25. Гэта спадчына савецкага мадэрнізму. Дом пабудавалі па праекце архітэктара Уладзіміра Галушчанкі ў пачатку 1980‑х гадоў. На незвычайную пабудову яго натхніла архітэктура японскіх калегаў.

«Новая падсветка ўяўляе сабой акантоўку выступаючых частак дома і круглых аконных праёмаў аранжавай неонавай стужкай, што надае «шпакоўні» асаблівы каларыт, — расказаў дырэктар Бабруйскага гарсвятла Сяргей Валько. — На ператварэнне дома спецыялістам нашага прадпрыемства спатрэбіўся месяц. Падсветка стала яркім акцэнтам і доўгачаканым падарункам да Дня горада».

Большая частка кватэр у гэтым дзевяціпавярховіку — аднапакаёвыя. Раней на першым паверсе была булачная і кафэ.

Каментары38

  • бабруйчанін
    05.06.2026
    )))).....))) Любімы Горад ..усе дарогі вядут да цябе )))
    ( кватэры у гэтым доме дзля тых кто мае густ фантазію)))
  • маленькая архітэктара цемры
    05.06.2026
    ухт.

    але вось што з Японскім прататыпам ( https://perspectum.info/v-yaponii-snosyat-nakagin/ - В Японии сносят единственный в мире капсульный дом

    ну як жа адзіны? калі вось у нас ё ) дык атрымліваецца, што наш цяпер у свеце адзіны?
  • Жвір
    05.06.2026
    Жахлівы выгляд мае. Дарэчы, у раёне Мінск-сьвет ёсьць пэўныя халабуды ў дызайне(!) фасадаў якіх капіюецца во гэта во бабруйскае. Тут сьвятлом абазначана, а там колерам.

Цяпер чытаюць

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі2

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі2

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць