Кранштат закрывалі на выезд і ўезд пасля маштабнай атакі беспілотнікаў
Раней губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў папрасіў «пецярбуржцаў заставацца ў сваіх дамах і не выходзіць на вуліцу» з-за атакі дронаў.

Яндэкс-карты
Раніцай 6 чэрвеня Санкт-Пецярбург і Кранштат падвергліся маштабнай атацы беспілотных сродкаў ваеннага прызначэння. Працавалі сродкі супрацьпаветранай абароны.
Губернатар Ленінградскай вобласці адрапартаваў пра 141 збіты беспілотнік.
Выданне Astra на падставе OSINT-аналізу меркавала, што ў Кранштаце маглі атакаваць марскі кадэцкі ваенны корпус. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.
Каментары