Свет55

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі

У анексаваным Расіяй яшчэ ў 2014 годзе Севастопалі пачалі ўводзіць абмежаванні на продаж асобных харчовых тавараў. У некаторых крамах пакупнікам дазваляюць набываць не больш за тры бутэлькі расліннага алею і тры ўпакоўкі макаронных вырабаў за адзін раз, піша The Moscow Times.

Гэтыя меры звязваюць з праблемамі ў забеспячэнні Крыма таварамі і палівам, якія ўзніклі пасля пашкоджання лагістычнай і нафтавай інфраструктуры ў выніку вайны.

Яшчэ ў маі ў Севастопалі былі ўведзеныя абмежаванні на продаж бензіну — не больш за 20 літраў на чалавека. Для дызельнага паліва пачалі выкарыстоўваць талоны, а пазней паведамлялася пра часовы дэфіцыт бензіну маркі АІ-92 і АІ-95.

У чэрвені мясцовыя ўлады абвясцілі, што на частцы аўтазаправачных станцый паліва будзе адпускацца толькі па раней набытых талонах і таксама ў абмежаванай колькасці. Для кантролю за выкананнем гэтых правілаў на запраўках арганізавалі дадатковы нагляд.

Пазней падобныя абмежаванні распаўсюдзіліся на ўвесь Крым. Бензін АІ-95 пачалі прадаваць толькі па талонах, а АІ-92 — не больш за 20 літраў на адзін аўтамабіль. Таксама было забаронена заліваць паліва ў каністры. З 4 чэрвеня паведамлялася пра спыненне продажу бензіну за наяўныя грошы.

Па словах мясцовых жыхароў і экспертаў, дэфіцыт паліва ўжо адбіваецца не толькі на аўтаўладальніках, але і на эканоміцы ў цэлым. Узрастаюць выдаткі на перавозкі, што можа ўплываць на цэны на прадукты і паслугі. Таксама ўзніклі цяжкасці ў расійскіх турыстаў, якія прыехалі на паўвостраў на ўласных аўтамабілях і сутыкнуліся з праблемамі пры набыцці паліва для зваротнай дарогі.

Каментары5

  • пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў = мае інвестыцыі ва ўкраінскія дроны
    05.06.2026
    "У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі" мае інвестыцыі ва ўкраінскія дроны спрацавалі !!! Жыве ВКЛ (BNR-RB)!
  • За ЛуПу!
    05.06.2026
    Бензіна нет, но вы дзержыцесь, здароўя вам і харошага настраенія)
  • Ян
    05.06.2026
    Хутка так будзе па ўсёй расеі - талоны, чэргі, дэфіцыт, поўны савок - усё тое, што так любяць рускія і так хацелі паўтарыць.

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць