Культура

«Загадка срэбнага пярсцёнка» — навінка для падлеткаў

У выдавецтве «Медыял» ў серыі «Кнігарня Старога Менска» выйшла дэтэктыўная аповесць для падлеткаў 12+ «Загадка срэбнага пярсцёнка» аўтарства Таццяны Шапуцькі. Сюжэт звязаны з пошукам скарбаў і археалогіяй, піша bellit.info.

«Мінскі сямікласнік Мацвей знаходзіць у школе старадаўні срэбны пярсцёнак. Выяўляецца, што ён скрадзены з Нацыянальнага археалагічнага цэнтра разам з важнымі дакументамі пра беларускія курганы. Мацвей разам з сябрамі пачынае ўласнае расследаванне, у якім ім дапамагае дзядзька Антось, былы супрацоўнік цэнтра. Нітачка прыводзіць падлеткаў у Расонскі раён, дзе яны знаходзяць нешта нашмат больш каштоўнае…» — інтрыгуе анатацыя.

Усе гістарычныя звесткі ды геаграфічныя назвы, пададзеныя ў аповесці, не выдуманыя а сапраўдныя. Гэта робіць кнігу не проста забаўляльнай, але карыснай усім, хто любіць вандраваць ды вывучаць багатую гісторыю нашай радзімы.

Навінку можна набыць у кнігарні «Акадэмічна кніга», «Кніжная Шафа» і краме «Рагна». А таксама ў музеі-сядзібе «Стары Менск».

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны32

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны32

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць